Спорт44

Сумнае свята: ХК «Дынама-Мінск» стартавала з упэўненай перамогі

У панядзелак «зубры» выйгралі ў омскага «Авангарда» 4:1, саступаючы паўтара перыяда 0:1.

Чаму сумнае свята? Пяць дзён таму здарылася трагедыя, якая будзе вісець ценем над усім чацвёртым сезонам у Кантынентальнай хакейнай лізе — 7 верасня па вылеце з Яраслаўля разбіўся ХК «Лакаматыў», які кіраваўся ў Мінск на першы матч у сезоне.

Старт чэмпіянату быў прыпынены і адноўлены толькі 12 верасня. Перад сённяшнім матчам было адмененае традыцыйнае перадгульнявое светлавое музычнае шоу, не было гімна «зуброў», не было і дзяўчат-чырлідаршаў (г.зн. з групы падтрымкі).

Перад пачаткам гульні памяць гульцоў і трэнераў «Лакаматыва», сярод якіх было трое беларусаў, ушанавалі хвілінай маўчання.

А потым па «Мінск-Арэне» панеслася шматтысячнае «Яраслаўль! Яраслаўль!».

Памяць пра трагедыю наклала адбітак на пачатак сустрэчы (гэта потым прызналі трэнеры на пасляматчавай прэс-канферэнцыі), і гульня праходзіла досыць нервова. У сярэдзіне першага перыяда (9:36) «Авангард» адкрыў лік у сустрэчы: вызначыўся Аляксандр Фралоў. А потым… потым былі паўтара перыяды малацікавай гульні, падчас якой Омск хіба учыстыю перайграў гаспадароў ... па колькасці выдаленняў.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер гасцеў Расціслаў Чада зазначыў, што гэтыя выдаленні выматалі каманду, і ў трэцім перыядзе яна стала дапускаць памылку за памылкай.

«Зуброў» у трэцім перыядзе не толькі пераламілі хаду гульні, але і атрымалі упэўненую перамогу — 4:1.

Першую мінскую шайбу ў сезоне закінуў Дзмітрый Мялешка (43.33, асістэнты — Андрэй Стась, Аляксандр Паўловіч), затым вызначыліся Дзмітрый Корабаў (46.07, пас — Збынек Іргл), Андрэй Міхалёў (54.56, пас — Аляксандр Кулакоў), Шарль Лінгле (58.22, пас — Лібар Піўка).

На ліку 4:1 падапечныя Сікоры не спыніліся, а працягвалі атакаваць.
Сімвалічна, што апошні кідок па варотах «Авангарда», за які выступае беларускі легіянер Аляксей Калюжны (ён быў цёпла вітаны мінскай публікай), быў нанесены за секунду да фінальнай сірэны.

«Дынама» выступала ў наступным складзе: Лаланд; Дзянісаў-Каралахці, Лайнэ-Карсо-Плат; Корабаў-Крайчак, Лінгле-Піўка-Іргл; Обшут-Гарошка, Міхалёў-Кітараў-Кулакоў; Мялешка-Стась-Паўловіч.

«Мінск-Арэна» цёпла вітала пераможцаў, зладзіўшы шыкоўныя авацыі. А на заканчэнне фан-сектар

«Дынама» пачаў скандзіраваць: «Лока, Лока!».

***

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі,

якая упершыню праведзена па-беларуску [за што вялікі дзякуй і словы падтрымкі прэс-аташэ «Дынама» Алегу Шыбеку],
галоўны трэнер «Дынама» Марэк Сікора зазначыў, што каманда была прыціснута трагедыяй у Яраслаўлі, але ўрэшце здолела ўзяць сябе ў рукі. «Я вельмі задаволены сённяшняй перамогай, што мы парадавалі гледачоў, але
гэта перамога — толькі маленькі крок, а наперадзе вялікая дыстанцыя бегу».

Журналісты спыталіся, чаму ў варотах не стаяў Мезін, а бараніў апошні рубеж Кевін Лаланд (дарэчы, прызнаны найлепшым гульцом у гаспадароў), Сікора адказаў, што Андрэй яшчэ цалкам не перажыў псіхалагічна трагедыю 7 верасня, у якой загінула шмат яго сяброў. Але не выключана, што Мезін выйдзе ў стартавым складзе ў наступным матчы.

***

Наступную гульню «Дынама» на «Мінск-Арэне» правядзе 14 верасня супраць «Югры»,
а 16 верасня згуляе з «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад).

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць