Грамадства55

Канавалаў і Кавалёў пілі гарэлку і былі з дзяўчатамі ў дні тэракта 11 красавіка

Гэта пацвярджае Кавалёў у сваіх паказаннях у судзе.

9 красавіка 2011 Канавалаў з Кавалёвым размаўлялі па тэлефоне, было гэта каля 10–11 гадзін раніцы.

Гэта быў першы кантакт з Канавалавым у 2011 годзе, сцвярджае Кавалёў

(за выключэннем 1 студзеня 2011). Дзмітрый сказаў, што на наступным дзень прыязджае ў Мінск і папрасіў сустрэць. Размаўлялі хвіліны тры. Праз хвілін 10–20 Канавалаў зноў перазваніў.

Сустрэліся 10 красавіка на чыгуначным вакзале.

Канавалаў быў з вялікай сумкай. Неслі яе разам.
Мэтай прыезду Канавалаў назваў прыезд «па справах». Кавалёў, зазначыў, што больш і не распытваўся. Паехалі на метро ў рыэлтарскую фірму па вуліцы Караля. Канавалаў шукаў кватэру недалёка ад цэнтра і побач з метро. Пайшлі на кватэру. Пры засяленні Дзмітрый перанёс сумку за шырму. Кватэра была аднапакаёвая. Пасядзелі, Кавалёў курыў. Было прыкладна 13–14 гадзін. Выйшлі ў горад, купілі гарэлкі, салатаў, вярнуліся ў кватэру. Выпілі. Канавалаў прапанаваў пазваніць знаёмым дзяўчатам: напр., дзяўчыне, з якой пазнаёміўся праз сацыяльныя сеткі і з якой не бачыўся ні разу. Кавалёў сказаў, каб той званіў. Размаўлялі некалькі гадзін за гарэлкай. Колькі дакладна, не памятае. Купілі пару пляшак.

Дзмітрый выходзіў, калі пілі гарэлку, але да прыезду дзяўчат. Кавалёў адгаворваў ехаць, маўляў, што Канавалаў будзе адзін рабіць. Але Канавалаў сказаў, што хутка вернецца. Кавалёў застаўся.

Канавалаў вярнуўся праз паўгадзіны-гадзіну. Кавалёў глядзеў тэлевізар і паліў. Канавалаў сыходзіў без сумкі. Па вяртанні Канавалава яшчэ выпілі. Нічога пра паездку не сказаў.

Канавалаў пазваніў знаёмай Яні (да ад’езду ці пасля, не помніць). Дамовіліся сустрэцца на вечар. Сказаў, што яна будзе з сяброўкай. Як і першая, для кампаніі. Пайшлі сустрэлі дзяўчат каля выхаду з метро. Схадзілі за віном. Магчыма, яшчэ гарэлку купіў Канавалаў, Кавалёў не помніць. Дома пачалі размаўляць. Тэмы размоў не помніць. Дзяўчаты пілі віно, хлапцы — гарэлку. Праз нейкі час адна дзяўчына сабралася і сышла. Засталася Яня Пачыцкая. Са следства ведае, што Дзмітрый з Яняй хадзілі правесці дзяўчыну. Але сам гэтага не помніць. Кажа, што быў п’яны.

Спаць Кавалёў лёг на канапу. Дзяўчына з Канавалавым ляглі разам на ложак за шырмай.

Раніцай Кавалёў прачнуўся. Канавалаў з дзяўчынай прачыналіся ў той момант. Яна пабудзіла Кавалёва, каб той ішоў на працу. У Канавалава быў адключаны мабільнік — не працаваў будзільнік. Паехаў на працу.

Да абеду быў на працы. Пасля сышоў. З працы сышоў самавольна. Хацеў хутчэй вярнуцца да сябра. У 12.30–13.00 вярнуўся на кватэру да Канавалава (той запрашаў прыходзіць пасля працы).

Набраў дамафон — ніхто не адамкнуў.
Пасля яшчэ раз. Безвынікова. Вырашыў пачакаць. Выйшла Яня з пад’езда. Сказала, што Дзіма хутка прыйдзе. Канавалаў вярнуўся з садавіной, півам, прадуктамі. Размаўлялі, глядзелі тэлевізар, музыку слухалі. Размаўлялі ні пра што. Выпівалі крыху. Канавалаў менш, чым Кавалёў.
Пасля Канавалаў зусім перастаў піць. Сказаў, што трэба будзе ад’ехаць па справах.
(Са сведчанняў Яні Пачыцкай, Канавалаў прасіў дзяўчыну нагадаць, што яму трэба ў канкрэтны час з’ехаць; ці нагадвала яна, Кавалёў не памятае.)

Бліжэй да вечара Канавалаў пакідаў кватэру. Кавалёў бачыў, як той сыходзіў, але не ведае, дзе ў той момант была сумка.

Кавалёў сказаў, што Канавалаў збіраўся ехаць праз метро. І Кавалёў прапаноўваў не ехаць, маўляў, яго, выпіўшага, у метро не пусцяць. Размова такая была хвлін за 15 да сыходу Канавалава.

Вярнуўся Канавалаў у чорнай балоневай куртцы на маланцы. Кавалёў кажа, што куртка старая, бачыў яе яшчэ ў Віцебску. Шапка зімовая была на галаве. Вязаная. Чорная з надпісам цёмна-жоўтага колеру. Не можа сказаць, ці ў гэтай вопратцы той сыходзіў.

На Канавалаву, па словах Кавалёва, былі цёмныя джынсы. На ўзроўні каленяў былі кішэні. Абутак — спартовыя бацінкі ці красоўкі.

Ці ў гэтай вопратцы Канавалаў пакідаў кватэру, Кавалёў не памятае.

Пры Кавалёву Канавалаў у сумку не лазіў. Сумка спартовая была, сантыметраў 60–70 ў даўжыню. 30–40 см вышыні. Надпіс на сумцы — West, марка цыгарэт. Сумка чорная альбо цёмна сіняя.

Пасля сыходу Канавалава Кавалёў з дзяўчынай былі разам. Размаўлялі.

Дзесьці праз гадзіну вярнуўся Канавалаў. Вясёлы настрой быў. Кажа, што ўвогуле ён вясёлы чалавек.
Вясёлы настрой праяўляўся ў жартах, усмешцы.
«Як прайшлі справы?» — «Нармальна».
Больш Кавалёў і не пытаўся.

Зноў пачалі выпіваць. Глядзелі тэлевізар. Бачылі рэпартаж з метро. «Дзіма ў гэта час ужо спаў». Адрэагавалі з Яняй здзіўленнем. Канавалава не будзілі ў гэты момант. Ад’езд Канавалава не звязвалі з гэтымі падзеямі.

Канавалаў спаў за шырмай. Кавалёў лёг разам з Яняй.

12 красавіка Кавалёў не пайшоў на працу. Глядзелі ранішнія навіны пра выбух. Сказаў начальству, што не можа прыехаць, бо метро не працуе. Працягвалі выпіваць.

Размаўлялі пра рэпартаж з метро. Канавалаў глядзеў ранішні рэпартаж таксама. Кавалёў не помніць эмоцыі Канавалава на рэпартаж. Пасля прагледжанага не абмяркоўвалі падзей у метро. Яня засмуцілася і расплакалася. Канавалаў супакойваў дзяўчыну словамі. Пасля выключылі тэлевізар. Слухалі музыку і выпівалі да вечара. Не помніць, каб нехта выходзіў з кватэры.

Леглі спаць, а 21-22-й гадзіне. Разбудзілі міліцыянты.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах9

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

У Брэсце пад коламі грузавіка загінула пенсіянерка. Кіроўца з’ехаў з месца ДТЗ1

Бяздомная кошка прыцягвае жыхароў Віцебска ў музей2

Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім3

У Мінску хутка пачнуцца працы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла1

Знойдзены сотні рахункаў у швейцарскім банку, напэўна звязаных з нацыстамі6

У Лідзе прадалі ўчастак чыгункі ў прамзоне. Колькі каштавала?

Закахаўся і паехаў ва Украіну. 19‑гадовы беларускі палітвязень дапамагае кіяўлянам перажыць зіму пад расійскімі абстрэламі3

Баранавіцкая школа набыла біянічнага робата для навучання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах9

Пяць прычын — у тым ліку адна фантастычная, — па якіх беларусам адключылі святло ў гарадах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць