Грамадства11

Кіраўніцтва філіяла Светлагорскага ДБК адмаўляе факт забастоўкі

але пацвярджае наяўнасць эканамічных праблем на прадпрыемстве.

Кіраўніцтва Завода зборнага жалезабетону № 11, філіяла ААТ «Светлагорскі домабудаўнічы камбінат», адмаўляе, што 15 верасня на заводзе баставалі рабочыя.

Шэраг СМІ паведамілі, што рабочыя завода ЗЖБ-11 правялі стыхійную забастоўку супраць нізкіх заработкаў і затрымкі зарплаты.

«На заводзе ёсць праблемы, але забастоўкі як такой не было, — паведаміў БелаПАН в.а. дырэктара завода Аляксандр Гвоздзеў. — Калектыў пісьмова звярнуўся да адміністрацыі адносна затрымкі зарплаты, мы гэту сітуацыю вырашылі, сёння зарплата будзе выплачана. Прычым калектыўны зварот з 360 рабочых падпісалі 32 чалавекі. Брыгадзіры прыйшлі да нас у абедзенны перапынак, ніякага сабатажу не было. Згодна з графікам, мы павінны былі 12 верасня выплаціць зарплату. На жаль, усе чакалі таргоў на біржы чамусьці — уся рэспубліка, не плацілі па бюджэтах, не плацілі грошы за нашу прадукцыю, вось і выйшла затрымка. Людзі былі задаволены нашымі тлумачэннямі».

Выканаўца абавязкаў дырэктара зазначыў, што праблемы на заводзе звязаны з недастатковай колькасцю цэменту, неабходнага для вытворчасці прадукцыі. «Тое, што сёння абвешчаны выхадны дзень з-за адсутнасці цэменту, — гэта факт», — сказаў ён.

Паводле слоў Гвоздзева, аб’ём цэменту, што паступае на завод, задавальняе толькі 40% патрэбнасцяў і складае 50% аб’ёму, прадугледжанага графікам пастаўкі, які зацверджаны Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

Кіраўнік паведаміў, што заводу патрэбна для нармальнай працы 1.900 тон цэменту ў месяц, і ён павінен быць самай высокай маркі. Асноўны пастаўшчык — Беларускі цэментны завод. «На жаль, цэментныя заводы не выконваюць графік, гэта значыць толькі палову пастаўляюць цэменту. І цэмент ідзе не той якасці, такі немагчыма прымяніць на ўсе вырабы, толькі выбарачна выкарыстоўваць на нізкатрывалыя вырабы», — сказаў Гвоздзеў.

Завод зборнага жалезабетону быў далучаны да ААТ «Светлагорскі ДСК» у ліпені 2007 года. «Філіял „Завод ЗЖБ-11“ з’яўляецца прамысловай базай развіцця не толькі Светлагорска, але і іншых гарадоў, ён таксама добра вядомы ў краінах былога СССР і з’яўляецца адным з найстарэйшых прадпрыемстваў прамысловай індустрыі будаўнічага комплексу Беларусі», — гаворыцца на афіцыйным сайце прадпрыемства.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер Улад Бумага прайграў суд у Расіі ў справе правоў на сваю выяву6

Шведскі музыка навучыў граць на піяніна васьмінога3

Лівійскія сілавікі вучацца ў Беларусі разганяць пратэсты13

Складзены рэйтынг манагамнасці млекакормячых. На якім месцы чалавек?4

Стала вядома, які горад у Беларусі самы туманны3

У Вялікабрытаніі праз тры гады запусцяць першую сетку аэратаксі

Матч у Казахстане абнавіў тэмпературны рэкорд Лігі чэмпіёнаў

«Камунарка» пракаментавалі закіды, што расійскія школьнікі п'янеюць ад яе цукерак3

Вячорка: Ніякага рашэння пра пераезд Ціханоўскай няма11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна10

«Я тая самая ў футры». Маладая швачка працавала ў футры, пакуль дзяржТБ расказвала, што на фабрыцы ў Жлобіне не холадна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць