Свет55

Нямеччына хоча, каб з газам было надзейна, як у СССР

Расея зарэкамэндавала сябе надзейным пастаўшчыком яшчэ з часоў СССР, мы хацелі б, каб гэтыя часы прадоўжыліся, сказала Мэркель. Калі нашыя вуглевадароды дастаўляліся па тэрыторыі рэспублік былога Савецкага Саюзу, не было нікіх праблем, пагадзіўся Пуцін.

21 студзеня прэзыдэнт Расеі прымаў у сочынскай рэзыдэнцыі «Бачараў ручай» канцлерку Нямеччыны Ангелу Мэркель.

Сярод асноўных пытаньняў сустрэчы былі транзыт энэрганосьбітаў і партнэрства ў гэтай сфэры. Пасьля перамоваў Ангела Мэркель заявіла на прэсавай канфэрэнцыі, што Расея зарэкамэндавала сябе надзейным пастаўшчыком энэргарэсурсаў «яшчэ з часоў СССР» і выразіла пажаданьне, каб гэтыя часы прадоўжыліся, паведамляе «ИнфоРос» з спасылкай на радыё «Маяк».

Падобным чынам разважае і Ўладзімер Пуцін: «У ранейшыя часы, калі ва ўмовах СССР нашыя вуглевадароды дастаўляліся па тэрыторыі Савецкага Саюзу, рэспублік былога Савецкага Саюзу і па тэрыторыі рэспублік Варшаўскае дамовы, не было ніякіх праблем», — перадае словы расейскага прэзыдэнта Neftegaz.ru.

Таксама Пуцін паабяцаў Мэркель хутчэй пракладаць трубаправоды да берагу Ціхага акіяну, пашыраць транспартаваньне вуглевадародаў на поўначы і паўночным захадзе Расеі, каб зьменшыць залежнасьць ад транзытных дзяржаў.

Расейскі прэзыдэнт у чарговы раз завіў, што не дазволіць паратызаваць на Расеі, бо «ў нас ёсьць і свае пэнсіянэры, настаўнікі, лекары, усе сацыяльныя сфэры. Чаму мы мусім субсыдаваць эканомікі іншых краінаў і такім маштабе?» — зьвярнуўся Пуцін з рытарычным пытаньнем відавочна не да Ангелы Мэркель.

Сярод іншых абмеркаваных на сустрэчы тэмаў былі пытаньні з пастаўкамі польскага мяса, статусу Косава, а таксама стану правоў чалавека ў Расеі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду11

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць