Культура88

Камп’ютар навучылі размаўляць па-беларуску

У Акадэміі навук завяршаецца распрацоўка сінтэзатара беларускай мовы. Гэтая праграма зможа агучваць любы беларускі тэкст, набраны на камп’ютары.

«Мы ўжо распрацавалі такія сістэмы для расейскай і польскай моваў, а цяпер займаемся якуцкаю моваю», – распавяла журналістам Лілія Цырульнік, якая выконвае абавязкі загадчыка лабараторыі распазнання маўлення. На ейную думку, праграма можа выкарыстоўвацца для дапамогі сляпым людзям, чытання электроннай пошты і агучвання аўдыёкніг. Стваральнікі праграмы ўжо распрацавалі тэхналогію, якая зможа апрацаваць аўдыёзапіс, зроблены любым голасам. Пасля гэтага, паводле Ліліі Цырульнік, праграма загаворыць інтанацыямі і тэмбрам любога кліента.

Малодшы навуковы супрацоўнік Юрась Гецэвіч займаецца менавіта беларускамоўным сегментам. «Найбольш складана працаваць з рознымі скарачэннямі, абрэвіятурамі і датамі. Мы дапаўняем слоўнік, які нам дала лабараторыя камп’ютарнай лінгвістыкі БДУ», – тлумачыць ён.

У якасці прыкладу таго, як будзе гучаць надрукаваны тэкст, стваральнікі дэманструюць аўдыёзапіс верша Якуба Коласа «Мой родны кут». Голас у запісы належыць былому загадчыку лабараторыі Барысу Лабанаву.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць