Грамадства

Брэсцкі гарвыканкам адмовіў у правядзенні маршу супраць гвалтоўных знікненняў

Гэта вынікае з афіцыйнага адказу, які атрымаў заяўнік акцыі, мясцовы праваабаронца Раман Кісляк.

Як паведаміў Кісляк, у адказе даецца спасылка на пункты рашэння «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Брэсце», у якіх гаворыцца: калі масавыя мерапрыемствы адбываюцца без удзелу органаў дзяржаўнай улады і кіравання, арганізатары павінны прыкласці да заявы дагаворы з органамі ўнутраных спраў, з установай аховы здароўя і з камунальным прадпрыемствам.

«Як паказвае практыка, прадстаўнікі гарвыканкама ў судзе ў якасці тлумачэння тэрміна „адмоўлена“ кажуць, што гэта не ёсць забарона мерапрыемства. А паколькі закон „Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь“ прадпісвае кіраўніку выканаўчага органа або „дазволіць“ або „забараніць“ правядзенне масавага мерапрыемства, атрыманы адказ не з’яўляецца адказам па сутнасці. Такога тэрміну як „адмовіць“ гэты закон не ўтрымлівае», — адзначыў Кісляк.

Ён мае намер абскардзіць адказ гарвыканкама ў Брэсцкі аблвыканкам і абласному пракурору.

Марш супраць гвалтоўных знікненняў заяўляўся на 30 верасня. Акцыю планавалася правесці з 17.00 да 18.00 на пешаходнай частцы бульвара Касманаўтаў з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да фактаў гвалтоўных знікненняў і іншых парушэнняў права на свабоду і асабістую недатыкальнасць у ходзе затрыманняў у Брэсце.

Арганізатары маршу таксама мелі намер прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці падпісання кампетэнтнымі дзяржаўнымі органамі Беларусі Міжнароднай канвенцыі аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў як дадатковай гарантыі грамадзянам ад гэтых злачынстваў.

Каментары

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

Цячэ вада ў ярок. На бяду, у Лагойску тая вада — каналізацыя

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць