Кіно1414

Дудараў: Час для экранізацыі працягу «Белых Рос» яшчэ не настаў

«Але цягне ў Белыя Росы, і шчасце таму народу, які мае такі фільм!» — заявіў Аляксей Дудараў, выгукнуўшы «Жыве Беларусь!».

Экранізацыя працягу культавага савецкага фільма «Белыя Росы» ў наш час не плануецца, заявіў аўтар сцэнарыя карціны Аляксей Дудараў на сустрэчы з гледачамі, якая адбылася 6 кастрычніка ў магілёўскім кінатэатры «Радзіма» ў рамках міжнароднага фестывалю «Залаты шлягер — 2011».

Паводле слоў Дударава, ужо напісаны сцэнарый і выдадзена кніга, у якой расказваецца пра далейшы лёс былых жыхароў выдуманай вёскі Белыя Росы, і калі б ён быў прадзюсарам і меў бы грошы, то зняў бы гэты фільм.

Цяперашні час Дудараў назваў смутным,

а фільмы, якія дэманструюцца па тэлебачанні, паводле яго слоў, «выклікаюць жаданне ўзяць вяроўку і мыла»,
у той час як сапраўднае мастацтва «не павінна прыгнятаць».

Кажучы пра фільм «Белыя Росы», які быў зняты ў 1983 годзе, аўтар сцэнарыя прызнаўся, што не зразумеў, у чым поспех карціны, нягледзячы на «звычайны» прафесіяналізм усіх акцёраў, рэжысёра, і ўсіх, хто меў дачыненне да стварэння кінастужкі.

«Але цягне ў Белыя Росы, і шчасце таму народу, які мае такі фільм!» — заявіў Аляксей Дудараў, выгукнуўшы «Жыве Беларусь!».

На сустрэчы з гледачамі была і актрыса Наталля Харахорына, якая сыграла ў фільме паштальёнку Веру. Яна, у сваю чаргу, назвала сцэнарый «Белых Рос» геніяльным, адзначыўшы, што ў яе як у артысткі ёсць дзве «візітныя карткі» — роля Машы ў фільме «Піраты ХХ стагоддзі» і роля Веры ў «Белых Росах».

Адказваючы на пытанні гледачоў, Аляксей Дудараў адзначыў, што «мы не навучыліся па-сапраўднаму цаніць нічога свайго». «Калі мы будзем гаварыць пра саміх сябе, толькі ў гэтым выпадку мы можам быць цікавыя. „Белыя Росы“ здымаліся на рускай мове, але Санаеў — напалову рускі, Новікаў — рускі, Дабралюбаў — рускі (артысты і рэжысёр фільма) па-сапраўднаму дух нашага народа паказалі», — сказаў пісьменнік. «Трэба любіць сваю зямлю, сваю дзяржаву, свой народ», — сказаў Аляксей Дудараў.

Нагадаем, рэжысёр «Белых Рос», народны артыст БССР Ігар Дабралюбаў, памёр 19 ліпеня 2010 года ў Мінску на 77-м году жыцця пасля працяглай хваробы.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»55

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы затрымалі яшчэ савецкага «злодзея ў законе»1

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА9

У Зімбабвэ дзівяцца, што іхні прэзідэнт сарваўся ў госці да Лукашэнкі зусім раптоўна. Перад тым ён наведаў сховішча з золатам2

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім92

З 1 чэрвеня падаражэе камуналка1

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю3

У Крупках ужо тры тыдні шукаюць жанчыну. У суботу арганізуюць маштабныя пошукі

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага Сяргея Сандалюка — раней ён быў адным з галоўных турэмшчыкаў Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»55

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць