Культура

«ПрайдзіСвет» абвяшчае «Ператвор»

Конкурс перакладу са славянскіх моваў будзе доўжыцца да 4 снежня

Часопіс «ПрайдзіCвет» і Ініцыятыўная група «Kate&Osia» абвяшчаюць Конкурс перакладу са славянскіх моваў (балгарская, чэшская, харвацкая, сербская, украінская, славацкая, польская, руская) на беларускую.

Для перакладу прапаноўваюцца апавяданні наступных аўтараў:

• Елена Алексиева, Алек Попов (Балгарыя);

• Jan Balaban, Hana Pachtova (Чэхія);

• Olja Savicevic Ivancevic (Харватыя), David Albahari (Сербія);

• Таня Малярчук, Олег Шинкаренко (Украіна);

• Jana Benova, Vaclav Pankоvcin (Славакія);

• Natasza Goerke, Wojciech Kuczok (Польшча);

• Татьяна Замировская, Кирилл Дубовский (Беларусь, руская мова).

Умовы конкурсу:

Удзельнічаць могуць усе ахвотныя.

Усе тэксты, прапанаваныя для перакладу, можна спампаваць на старонцы часопіса «ПрайдзіСвет»

Кожны ўдзельнік можа выбіраць, з якой мовы, якога аўтара і якія апавяданні ён будзе перакладаць (моваў, аўтараў і апавяданняў можа быць некалькі).

Апошні тэрмін для адпраўкі перакладаў — 4 снежня 2011 г. у 23 гадзіны 45 хвілін. Пераклады дасылайце на [email protected], пазначыўшы ў тэме «Ператвор». У  е-мэйле пазначце, калі ласка, сваё імя і прозвішча, горад/вёску, прафесію/навучальную ўстанову.

Паважанае і кампетэнтнае журы не будзе да абвяшчэння вынікаў ведаць удзельнікаў конкурсу, бо кожны з удзельнікаў атрымае шыфр.

Пераможцаў чакае слава! А таксама публікацыі, прызы і павага ўдзячных чытачоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра10

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

Новы старшыня Астравецкага райвыканкама адразу пасля прызначэння паехаў у касцёл6

У Навагрудку з'явіўся аўтобусны прыпынак у выглядзе пажарнай машыны9

Зірніце, як змялела Піна сёлета ВІДЭА1

Ціханоўская: Я званіла Сяргею ў ЗША кожны вечар, правярала хатнія заданні дзяцей. Але ж ён малайчынка, справіўся10

Тэмпература паветра ў Беларусі дасягнула 35 градусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра10

Маладая беларуска трымае ў страху Мальту — пагражала медыкам і паліцэйскім, а калі яе адпусцілі, то пакусала партнёра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць