Усяго патроху

Фота ахвяры сямейнага гвалту выклікала скандал у Турцыі

На першай паласе турэцкай газеты Haber Turk быў змешчаны фотаздымак жанчыны, з аголенага боку якой тырчыць нож. Муж жанчыны, які, як мяркуецца, ударыў яе, ініцыяваў спрэчку. Пратэстоўцы ў Анкары пачалі ў красавіку заклікаць дзяржаву ўзяць пад абарону жанчын і дзяцей супраць хатняга гвалту і так званых забойстваў у імя гонару.

На фотаздымку — ахвяра, Сэфіка Этык, якая ляжала на насілках, калі ў чацвер яе павезлі ў шпіталь. Яна яшчэ жыла, калі рабіўся здымак, але памерла па дарозе.

Публікацыя фотаздымка выклікала гнеў і пратэсты, у тым ліку ў сям’і Этыкаў. Абаронца правоў жанчын Дэніз Бэйрам назвала гэта «медыягвалтам», што парушае правы ахвяры.

Фаціх Алтайлі, рэдактар газеты Haber Turk, што змясціла фотаздымак, абараняе сваю пазіцыю наступным чынам:

«Я хацеў, каб людзі ўбачылі, што хатні гвалт напраўду існуе. Я хацеў шакаваць людзей».
Пратэстоўцаў, што адстойвалі правы ахвяры супраць «медыягвалту», Алтайлі назваў ідыётамі, што не ведаюць, якія менавіта захады змогуць упэўніць урад зрабіць нейкія крокі.

Турэцкі міністр сям’і і сацыяльнай палітыкі таксама раскрытыкаваў здымак: «Калі нехта думае, што вусцішныя ілюстрацыі прымусяць кагосьці задумацца, яму не варта забываць таксама пра псіхалагічнае здароўе грамадства і дзяцей».

Паводле даследаванняў, праведзеных у 2008 годзе, 42% турэцкіх жанчын падвяргаліся фізічнаму ці сэксуальнаму гвалту.
Нягледзячы на тое, што ўрад робіць захады, каб паменшыць колькасць гэтых злачынстваў, іх, на думку праваабаронцаў, недастаткова.

Паводле даследаванняў Human Rights Association з 2005 года ў выніку хатняга гвалту былі забітыя 4190 жанчынаў. Цяперашні закон супраць хатняга гвалту называецца «Абарона сям’і». Дэніз Бэйрам так акрэслівае сучасную праблему: «На жанчын глядзяць не як на асобаў, а як на верных жонак, цнатлівых сёстраў, добрых маці і г.д.»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Сядзібу «Малыя Дольцы» на Ушаччыне зноў выставілі на аўкцыён. Толькі паўгода таму яе нібыта набыў расіянін2

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю6

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць