Улада4242

Зараз КДБістам можна будзе ўсё

Законапраект дазволіць спецслужбістам урывацца ў кватэры і офісы ў любы час сутак.

Аказваецца, яшчэ 30 верасня Савет Міністраў Беларусі ціха і неўзаметку ўнёс у айчынны «парламент» законапраект «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь» Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь», паведамляе ў сваім блогу chudentsov

Тэкст дакумента толькі сёння з’явіўся на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Цікава, піша chudentsov, што ніводнае з дзяржаўных СМІ, што звычайна акуратна публікуюць навіны «заканадаўства», гэтым разам не паспяшалася пацешыць аўдыторыю «выдатнай» ініцыятывай Саўміна.

Пасля знаёмства з ім становіцца зразумелым, чаму аўтары гэтага законапраекта не захацелі яго шырокага абмеркавання ў сродках масавай інфармацыі. Вось толькі некалькі цытат з новага закона…

* * *

арт. 16.

… Аб раненні або смерці асобы з прычыны прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, прымянення (выкарыстання) зброі органам дзяржаўнай бяспекі неадкладна паведамляецца пракурору.

Супрацоўнік органаў дзяржаўнай бяспекі не нясе адказнасці за шкоду, прычыненую ў сувязі з прымяненнем фізічнай сілы,

спецыяльных сродкаў, баявой і спецыяльнай тэхнікі, ужываннем (выкарыстаннем) зброі ў прадугледжаных гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі выпадках, калі ён дзейнічаў ва ўмовах абгрунтаванай прафесійнай рызыкі. …

* * * :арт. 14 «Правы органаў дзяржбяспекі»

… Уваходзіць бесперашкодна пры неабходнасцi з пашкоджаннем устройстваў (якiя зачыняюцца) і іншых прадметаў, у любы час сутак у жылыя памяшканні ці іншыя законныя ўладанні фізічных асоб, у памяшканнi i (або) iншыя аб’екты дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый
(за выключэннем памяшканняў i iншых аб’ектаў дыпламатычных, консульскiх i iншых прадстаўнiцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, якія карыстаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь дыпламатычным iмунiтэтам, i памяшканняў, у якiх пражываюць супрацоўнiкi гэтых прадстаўнiцтваў, арганiзацый i iх сем’i) i аглядаць iх пры пераследаваннi асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні злачынства, альбо пры наяўнасці дастатковых падстаў меркаваць, што яно здзяйсняецца або здзейснена злачынства або знаходзiцца асоба, якая схавалася ад органаў, якія вядуць крымінальны працэс…

* * *

… Ажыццяўляць меры па зашыфроўцы супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі і іх дзейнасці з выкарыстаннем у гэтых мэтах сведчанняў прыналежнасці да дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, вырабляць і выкарыстоўваць у мэтах легендавання асобы супрацоўніка, дзейнасці і прылады падраздзяленняў органаў дзяржаўнай бяспекі, іх памяшканняў і транспартных сродкаў, правядзення аператыўна-вышуковых і іншых мерапрыемстваў дакументы дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, а таксама ажыццяўляць у гэтых мэтах іншыя меры зашыфроўкі…

* * *

Арт. 16–2. Прымяненне спецсродкаў

… Супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі ўжываюць кайданкі, гумовыя палкі, сродкі звязвання, спецыяльныя хімічныя рэчывы, светлагукавыя прылады адцягваючага дзеяння, прылады для адкрыцця памяшканняў, прылады для прымусовага спынення транспартных сродкаў і іншыя спецыяльныя сродкі, у тым ліку службовых жывёл, у выпадку:

адбiцця нападу на супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі ці іншых асоб;

вызвалення закладнікаў;

адбiцця нападу на будынкі, памяшканні, будынкі і (або) транспартныя сродкі незалежна ад іх прыналежнасці альбо для вызвалення захопленых аб’ектаў;

стрымання непадпарадкавання або супраціву законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі або іншых асоб, якiя выконваюць службовыя абавязкі ці грамадзянскі абавязак па забеспячэнні грамадскага парадку, папярэджанні і спыненні злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў;

затрымання і дастаўлення ў органы дзяржаўнай бяспекі або органы ўнутраных спраў падазраваных (абвінавачваных) у здзяйсненні злачынстваў асоб, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, калі яны аказваюць непадпарадкаванне або супраціў, а таксама канваіравання і ўтрымання асоб, падвергнутых дэпартацыi або высылцы, асоб, затрыманых па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, асоб, заключаных пад варту, калі яны аказваюць непадпарадкаванне або супраціў альбо маюцца падставы меркаваць, што яны могуць здзейсніць уцёкі альбо прычыніць шкоду навакольным ці сабе;

спынення масавых беспарадкаў i групавых парушэнняў грамадскага парадку або дзеянняў, накіраваных на пашкоджанне і (або) знішчэнне маёмасці;

прыпынку транспартнага сродку, вадзіцель якога не падпарадкоўваецца загадзя відавочным для яго законным і неаднаразовым патрабаванням супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі аб прыпынку транспартнага сродку;

ў іншых выпадках, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь…

Каментары42

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

У аварыі ў Батумі загінулі двое беларускіх турыстаў — 43‑гадовая жанчына і 63‑гадовы мужчына11

Сабаленка ўвайшла ў пяцёрку тэнісістаў з самымі высокімі заробкамі за год3

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю5

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць