Грамадства22

У Заслаўі перабоі з электрычнасцю і вадой

Яна неўзабаве з’явіцца, але ў выглядзе бурай вадкасці з непрыемным пахам.

Уявіце сабе сітуацыю: падача вады ў кватэры ў вашым доме цалкам залежыць ад наяўнасці электраэнергіі. Любое адключэнне святла хоць на некалькі секунд аўтаматычна цягне за сабой адключэнне вады. І гэта не самае страшнае. Яна неўзабаве з’явіцца, але ў выглядзе бурай вадкасці з непрыемным пахам, якую давядзецца зліваць паўгадзіны і болей.

Яшчэ ўявіце, што часта электрычнасць у вашым доме знікае ў часе моцнай навальніцы. Гэта значыць, што ад мая да верасня вам даводзіцца па некалькі разоў на тыдзень зліваць «шакалад».

Або такі выпадак. Вы загрузілі ў пральную машыну бялізну, а недзе пасярэдзіне працэсу ў вас адключылі ваду. На некалькі хвілін, вы нават не заўважылі. Але гэтага дастаткова, каб машынка насмакталася іржы і ваша бялізна «пафарбавалася».

Натуральна, такая вада малапрыдатная і для прыгатавання ежы. Таму смела дадавайце да лічбаў у жыроўцы паўсотні тысяч рублёў за фільтр для вады. Рэгулярнае зліванне бруднай вады пасля ўвядзення нарматыву расходу вады ў 140 літраў на чалавека ў суткі стане не толькі жыццёвай, але і дарагой неабходнасцю.

Апісаныя вышэй прыклады — з рэальнага жыцця нашага Заслаўя, горада са статусам спадарожніка сталіцы. І не важна — жывяце вы ў старой «хрушчобе», ці ў зусім новым доме — гэта агульная праблема.

Вось і зараз, у сярэдзіне кастрычніка, у Мікрараёне №2 Заслаўя на тыдзень адключылі гарачую ваду. Мясцовая ЖКГ абгрунтоўвае «часовыя нязручнасці» заменай цеплатрасы. Пытанне, чаму гэтага не зрабілі гэта летам, застаецца без адказу.

Пракладаюць камунікацыі ў гэтыя дні і каля мясцовага Палацу культуры. Працы тут пачаліся ў сярэдзіне верасня, што пацвердзіць любы мясцовы жыхар, хоць акурат у гэтым месяцы яны мусілі ўжо скончыцца.

«З малога пачынаецца глабальнае»

Алена Палякова з тых мінчукоў, што некалькі гадоў таму перабраліся жыць у прыгарад. Заслаўе — горад з лепшай, чым у сталіцы, экалогіяй, сюды зручна дабірацца. Паляковы пасяліліся ў новы дом, збудаваны ў 2007-м. Але гэта не засцерагло іх ад побытавых нязручнасцяў. Рэгулярныя адключэнні святла і брудная вада з кранаў — гэта толькі некалькі прыкладаў. Жыхары дома неаднойчы ўздымалі «воднае» пытанне на сустрэчах з мясцовымі ўладамі, але безвынікова.

«Заслаўе — горад-спадарожнік. Праграма развіцця яго вельмі неблагая. Але на практыцы амаль не рэалізуецца», — кажа Алена Палякова. На яе думку, пачынаць трэба акурат з малога. Камфортнае жыллё без камунальных праблем, інфраструктура — ад дзіцячых пляцовак і зялёнай зоны да якасных дарог.

Нельга збудаваць турыстычны рай у мястэчку, дзе жывуць неўладкаваныя і злыя на лёс жыхары. Але бяда ў тым, што просты чалавек не ўплывае на рашэнні ўладаў. Той жа бюджэт, ні фармаванне, ні выкарыстанне якога ад месцічаў ніяк не залежыць.

Пад Заслаўем на грабным канале ўсталявалі за бюджэтныя грошы самае вялікае ў Беларусі святлодыёднае табло, затое ў самім горадзе пасля моцнага дажджу ў дварах можна ўтапіцца ў калюжынах.

У доме Паляковых таксама часова адсутнічае гарачая вада — побач будуецца новы дом, акурат цяпер ідзе пракладка камунікацый. Іронія лёсу ў тым, што сярод іншых у навабуд у хуткім часе магчыма заселяцца і сем’і мясцовых чыноўнікаў, ад якіх і залежыць вырашэнне гарадскіх праблем. І калі сітуацыя не зменіцца, яны самі стануць закладнікамі камунальных сюрпрызаў. «Мы ўсе жывём у адным горадзе. І не хочацца чакаць, што чыноўнікі возьмуцца за вырашэнне праблем толькі пасля таго, як апынуцца ў нашай скуры. Хочацца нармальна жыць тут і цяпер», — думаецца, пад гэтымі словамі падпішуцца жыхары не толькі гарадоў-спадарожнікаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

У Кобрыне тата пасадзіў 12‑гадовую дачку не ў тую маршрутку, а кіроўца хацеў высадзіць яе ў чужым горадзе16

Украінскія беспілотнікі атакавалі Екацярынбург

4 спосабы праверыць, хто спрабуе выкарыстаць ваш PESEL у Польшчы11

Яраслаў Пісарэнка: Аднойчы прачнуўся, паглядзеў на сябе ў люстэрка і зразумеў, што так жыць больш нельга2

Мінчанка брала ў знаёмых тэлефоны пазваніць і афармляла на іх крэдыты4

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца17

У Мінску адклалі пашырэнне трэцяй лініі метро да Зялёнага Луга, прыярытэтам зрабілі 4‑ю лінію4

Вашынгтон упершыню за некалькі тыдняў нанёс удары па Іране. Тэгеран у адказ атакаваў базы ЗША ў Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку6

Першага намесніка гендырэктара «Белвеста» пасадзілі на тры з паловай гады за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць