Грамадства77

Каб не шандарахнула: Вайскоўцам крыху дадаюць да акладу

Усе вайскоўцы атрымаюць па 350 тыс. рублёў.

У сувязі з уступленнем у сілу ўказа Лукашэнкі ад 30 верасня прынята рашэнне аб павышэнні акладаў па вайсковых (спецыяльных) званнях.

Павышэнне будзе праходзіць у два этапы.

З 1 кастрычніка гэтага года аплата па вайсковым званні павялічылася на 100 тысяч рублёў незалежна ад пасады, выслугі гадоў і звання. А з 1 лістапада аклад па вайсковым званні ўсіх катэгорый вайскоўцаў узрасце яшчэ на 250 тысяч рублёў.

У выніку ўсё вайскоўцы - ад радавога да генерала -

атрымаюць дадатак да грашовага забеспячэння ў 350 тысяч рублёў.
У сярэднім жа грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых павялічыцца на 56%.

У выніку павелічэння акладу па вайсковым званні

камандзір узвода ў чыне старшага лейтэнанта з сямігадовай выслугай будзе атрымліваць «чыстымі» 1 769 000 рублёў
(на 369 тысяч, або на 26,4%, больш, чым у верасні).
Ротнаму з дзесяццю гадамі службы ў лістападзе налічаць 2 млн 80 тыс. рублёў
- на 400 тысяч, або на 23,8%, больш, чым двума месяцамі раней. Кіроўцу, радавому кантрактнай службы з выслугай тры гады, пасля павышэння акладу па вайсковым званні налічаць 1 млн 300 тыс. рублёў (павелічэнне складзе 381.000 рублёў, ці 41,2% ад грашовага забеспячэння, атрыманага ў верасьні).

У сувязі з павелічэннем акладу ваеннаслужачых па вайсковым званні з 1 кастрычніка і з 1 лістапада адпаведна падлягаюць пераразлiку пенсіі ваенных пенсіянераў.

У сувязі з павышэннем з 1 кастрычніка 2011 г тарыфнай стаўкі першага разраду да 151 тысячы рублёў (раней было 118 тысяч рублёў)

падлягае павелічэнню грашовая кампенсацыя расходаў па найму або паднайму жылых памяшканняў.

Так, сям'я ваеннаслужачага, якая складаецца з трох чалавек, у Мінску будзе атрымліваць «паднаём» у памеры 755 тыс. рублёў (было 590.000), у абласным цэнтры - 453 тысячы рублёў (на 99 тысяч рублёў больш), у райцэнтрах і іншых населеных пунктах - 226.500 рублёў (было 177.000 рублёў).

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»29

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце жанчыну, якую падманулі расійскія турысты? Кампанія, якая тут ні пры чым, прапанавала ёй кампенсацыю3

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха2

Севярынец расказаў, як і навошта рэзаў сабе руку на Акрэсціна ў 2020‑ым5

«Хто валодае Малой Такмачкай, той валодае светам». Непрыступнае ўкраінскае сяло стала мемам7

Прэзідэнт Францыі зладзіў прабежку ў Ерэване. З ім пабеглі вулічныя сабакі9

5 карысных паслуг мінскага аэрапорта, якія вы маглі не ведаць1

У Мінску ставяць спецыяльныя боксы для сабак — вось для чаго3

«У гэты дзень не спала ўся краіна». У Докшыцах з помпай адкрылі аўтамыйню7

У Расіі павесілі банер «З Днём Попеды!»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»29

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адзін на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць