Усяго патроху1111

Новы Год без аліўе

Пяць варыянтаў, як сустрэць Новы год не дома.

Улетку думай пра зіму, кажа беларуская прыказка. Навагоднія ж прыгоды варта планаваць хаця б восенню. «Наша Ніва» прапануе варыянты запамінальнага адпачынку ў нашай краіне і за мяжой.

Аграсядзіба

Адпачываць у Беларусі выгадна — не надта б’е па кашальку і не даводзіцца марнаваць час на дарогу. Вакол Мінска знаходзяцца дзясяткі аграсядзібаў і катэджаў, якія шукаюць пастаяльцаў на Новы год. Цэннік у параўнанні са звычайнымі днямі павялічваецца ўдвая і дасягае $30—50 з чалавека. За святочны стол і ранішняе падмацаванне давядзецца даплаціць $15—20. З вялікай кампаніяй можна смела патрабаваць зніжку.

У сядзібах рэдка змяшчаюцца больш за 20 чалавек, таму незнаёмцаў быць не павінна. Ідэя пакатацца на лыжах і санках, добра пагуляць, а на наступны дзень вярнуцца дамоў падабаецца ўсім. Такі від святкавання варта замаўляць загадзя, але можна пачакаць і да пачатку снежня.

Санаторый ці рэстаран

Класічнае свята, толькі гатаваць самому нічога не трэба. Традыцыйнае банкетнае меню, віншаванне ад кіраўніка дзяржавы на вялікім экране і п’яныя танцы з незнаёмымі людзьмі, якім пашчасціла апынуцца ў рэстаране разам з вамі.

Санаторыі імкнуцца зацягнуць кліентаў на адпачынак не на дзень-два, а хаця б на тыдзень. Такі тур можа каштаваць каля $250, і свабодныя месцы ў прафсаюзных санаторыях яшчэ засталіся. За дзве ж начоўкі (з 31 снежня да 2 студзеня) давядзецца выкласці $100.

Снежнае замежжа

Даляр з’явіўся ў свабодным продажы, таму планаваць замежныя падарожжы стала прасцей. Навагоднія святы ў Беларусі ў апошнія гады ўсё часцей бываюць без снегу, таму адзін з прывабных варыянтаў, каб вярнуцца ў снежнае дзяцінства — Карпаты. Можна ехаць і ў Закарпацце, а можна абмежавацца Львоўшчынай.

Калі здымаць сядзібу ці катэдж цалкам, можна ўкласціся ў $250—300. За вячэру давядзецца даплаціць з разлікам $10—20 з чалавека.

Тыя, хто маюць адкрытую шэнгенскую візу, больш грошай на адпачынак і высокія патрабаванні да гарналыжных курортаў, могуць праехаць крыху далей, у Польшчу ці Славакію.

Сталічны тур

«Туры на выходныя» па суседніх краінах карыстаюцца попытам заўсёды. На Новы год — удвая, праўда, і цана істотна ўзрастае. Напрыклад, два дні ў вышэйзгаданым Львове каштуюць $250 (з банкетам) замест звычайных $100. Столькі ж каштуе і навагодні тур у Вільню.

Егіпет/Турцыя

Сустрэць Новы год можна і лежачы на пляжы і не слухаючы няспынны маналог з тэлевізара. У Егіпце, Турцыі, Індыі і іншых курортных краінах прывыклі, што еўрапейцы перадусім святкуюць Каляды, але арганізуюць урачыстую вячэру і ў беларускі Новы год.

Кошт адпачынку не моцна адрозніваецца ад звычайнага, калі не патрапіць на «дарагое» 25 снежня. Даплаціць давядзецца хіба што за саму вячэру — каля $50.

У цэлым тыднёвы адпачынак у бюджэтным гатэлі можа абысціся сям’і з двух чалавек у $1400—1600.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

На дзяржаўным тэлебачанні анансавалі фільм пра грамадзяніна Літвы, асуджанага на 15 гадоў за шпіянаж

«Тут дзеці адчуваюць сябе як у Беларусі». Чэмпіён свету па самба Сцяпан Папоў адкрыў спартыўны клуб ва Уроцлаве2

Расія на мяжы вычарпання грошай: дэфіцыт бюджэту за 4 месяцы ў паўтара раза перавысіў прагноз на цэлы год20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць