Усяго патроху11

Асеннія школьныя канікулы пачнуцца 29 кастрычніка

Асеннія канікулы для 920 тыс. школьнікаў Беларусі пройдуць з 29 кастрычніка па 7 лістапада,
паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Рознабаковае развіццё асобы дзіцяці — асноўная задача ўсіх мерапрыемстваў, якія запланавана правесці на школьным, раённым, рэгіянальным і рэспубліканскім узроўнях у гэтыя дні.

Плануючы работу на канікулах, настаўнікі, арганізатары, кіраўнікі навучальных устаноў абавязкова ўлічаць пажаданні і запыты навучэнцаў і іх бацькоў. І калі для адзінаццацікласнікаў, напрыклад, будуць арганізаваны дадатковыя заняткі па прадметах для падрыхтоўкі да экзаменаў, то малодшая і базавая школы, безумоўна, больш часу правядуць удзельнічаючы ў конкурсах, спартыўных гульнях, спаборніцтвах, экскурсіях і паходах, падкрэслілі ў прэс-цэнтры.

Школьнікі рэгіёнаў краіны прымуць удзел у мерапрыемствах трэцяга этапу рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся», патрыятычных і гісторыка-краязнаўчых экспедыцыях «Замкі Беларусі», «Дарогамі вызвалення», у творчым конкурсе навукова-даследчых работ патрыятычнай накіраванасці «Я кожную хвіліну беларус» і іншых мерапрыемствах у рамках рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2011–2015 гады.

Асаблівае значэнне ў перыяд канікул надаецца дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія з’яўляюцца каардынатарамі і метадычнымі цэнтрамі, ініцыятарамі многіх цікавых спраў, якія аб’ядноўваюць тысячы дзяцей. Шырокія магчымасці для арганізацыі вольнага часу навучэнцаў у перыяд асенніх канікул прадастаўляе Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, а таксама Цэнтр акіянаграфіі «Адкрыты акіян» у Мінску, які рэалізуе ўнікальную праграму «Мора дзецям». Ідэя праграмы — аб’яднаць і каардынаваць усе марскія праекты ў рэспубліцы для дзяцей і моладзі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы11

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць