Здарэнні

У Мінску рабаўнік, уцякаючы з месца злачынства, трапіў пад аўтобус

Крымінальная справа за рабаванне (ч. 1 арт. 206 КК) распачата ў Фрунзенскім РУУС Мінска ў дачыненні да 20-гадовага мінчаніна.

Як паведаміла прэс-афіцэр раённага ўпраўлення ўнутраных спраў Ала Галубовіч, у ноч з 19 на 20 лістапада 18-гадовая дзяўчына вярталася з працы і на прыпыначным пункце па вуліцы Калеснікава чакала тралейбуса. У гэты час да яе падышоў незнаёмы хлопец і пацікавіўся, колькі часу. Адказаўшы на пытанне, дзяўчына адвярнулася ў іншы бок, прадэманстраваўшы нежаданне размаўляць.

Незнаёмец схапіў сумку, што ляжала побач з ёю, і кінуўся ўцякаць цераз праезную частку на забараняльны сігнал святлафора.
Дабрацца на адваротны бок вуліцы хлопцу не ўдалося — ён трапіў пад аўтобус.

Зараз раней судзімы малады чалавек, які выйшаў, як ён кажа, ноччу пагуляць па сваім раёне, знаходзіцца ў бальніцы з чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў11

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі2

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў11

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць