Недзе пры канцы 60-х у Мінску адбываўся гучны працэс над так званымі фарцоўшчыкамі і валютчыкамі. Вёў яго суддзя Канстанцін Іванавіч Стук. Камертон Сяргея Ваганава.
Яшчэ мяне цікавіць, ці чулі свае словы людзі, ад нейкай зухаватай пенсіянеркі да знакамітага артыста, калі праз тэлевізію патрабавалі павесіць, чвартаваць…
Паміж гэтымі патрабаваннямі — час таямнічага следства і судовы працэс. Але яны быццам бы пачулі адзін аднаго — прадстаўнік дзяржавы і прадстаўнікі, так бы мовіць, грамадства.
Павесіць… Чвартаваць… Расстраляць…
Я не ведаю, якім будзе канчатковы прысуд, ці пачуе суддзя супрацьлегласці доказаў, безліч вельмі сур’ёзных і кампетэнтных сумненняў, нават ад пацярпелых. Але ўжо сёння можна сцвярджаць: нішто, нават ужо недасяжныя «чарка і скварка», так яскрава не сведчаць аб вялізнай бездані паміж дзяржавай і тым, што па звычцы завецца грамадствам, як гэты судовы працэс.
Насамрэч, прадстаўнікі абодвух бакоў не чуюць адзін аднаго. Насамрэч — глухая дзяржава, глухое грамадства.
Ні дзяржава, ні грамадства не чуюць, над якой маральнай прорвай вісяць апошнія 17 гадоў. Ці не з гэтай глухаты выспеў такі «безматыўны» тэракт?
Можа, пачуюць цяпер, калі над прорвай павіслі два маладыя жыцці?
Можа, хоць цяпер яны пачуюць глухі стук нязгоды са смяротным пакараннем, пратэсту супраць таго, каб дзяржава, абапіраючыся на так званае «грамадскае меркаванне», мела дазвол на забойства і, па сутнасці, сама ператваралася ў злачынцу? На жаль, мала што спрыяе гэтай надзеі.
Ці памятаеце вы, колькі людзей выйшлі на вуліцы Мадрыда, калі адбыўся жудасны тэракт на чыгунцы? Я памятаю: звыш мільёна…
Яны не патрабавалі хутчэй знайсці і смяротна пакараць злачынцаў. Яны вінавацілі дзяржаву за тое, што не здолела прадухіліць забойства, патрабавалі абараніць грамадства ад новых тэрактаў…
Нехта скажа: дык то Еўропа…
Так, Еўропа, што прайшла праз дзве жудасныя вайны. Пры ўсіх аргументах супраць смяротнага пакарання адзін, на мой погляд, найбольш важкі: Еўропа больш не хоча забіваць.
Ні ў войнах. Ні на шыбеніцы. Ні на гільяціне…
Нехта ў спрэчках вакол смяротнага пакарання ўзгадае Злучаныя Штаты — дэмакратыя, але ж і там адбіраюць жыццё…
Далёка не ва ўсіх штатах.
Ды і да вынясення прысуду часам праходзяць дзясяткі гадоў. Каб не памыліцца… Памыляюцца…
Што ж, там многа чаго засталося ад часоў Дзікага Захаду. У нас — ад
Ад таго «непарушнага адзінства», якое існавала паміж тагачаснымі дзяржавай і грамадствам.
Толькі тады яно дэманстравалася праз трыбуны народных сходаў і мітынгаў. Цяпер — праз дзяржаўнае тэлебачанне.
Насамрэч — праз глухі недавер, глухую абыякавасць, крывадушша і страх.
Ну, а калі з аднаго боку рэпрэсіі, агрэсія і хлусня, а з другога — недавер, страх і абыякавасць, адна застаецца надзея — на сумленне асоб.
…Недзе напрыканцыГучны, праўда, намаганнямі60-х у Мінску адбываўся гучны працэс над так званымі фарцоўшчыкамі і валютчыкамі.
Як ён круціўся, ціхі непрыкметны следчы з КДБ, бялеў і чырванеў,
калі суддзя Вярхоўнага Суда абвяшчаў прысуд, здымаючы адзін за другім «домыслы» следства, пакідаючы толькі тое, што палічыў даказаным у межах тагачаснага заканадаўства.
Між тым, усе газеты выйшлі назаўтра са «шпіянажам»… Акрамя «Знамёнкі» — КДБ забараніў друкаваць артыкул без шпіянажу…
Але ён не здолеў забараніць суддзі заставацца сумленным.
Гэта быў вельмі інтэлігентны, добразычлівы чалавек. Ён так уважліва слухаў кожнага падсуднага, кожнага сведку…
Каб у выніку пачуць сябе і толькі сябе…
Дарэчы, яго звалі Канстанцін Іванавіч Стук.
Глядзець таксама:
Сяргей Ваганаў. Разруб, ці Візітоўка ад Расіі.
Сяргей Ваганаў. З нагоды ўзнагароды
Каментары