Грамадства

Насельніцтва Беларусі працягвае скарачацца

У параўнанні з 1 студзеня гэтага года жыхароў краіны стала менш на 14,5 тыс. чалавек, паведаміла прэс-сакратар Нацыянальнага статыстычнага камітэта Алена Кандраценка.

Скарачэнне колькасці насельніцтва абумоўлена перавышэннем на 22 тыс. 956 чалавек колькасці памерлых над колькасцю народжаных пры дадатным міграцыйным прыросце 8 тыс. 479 чалавек (у студзені-кастрычніку ў Беларусь прыбылі 14 тыс. 433 чалавекі, выбылі 5 тыс. 954).

Колькасць жыхароў за дзесяць месяцаў павялічылася толькі ў Мінску — з 1 млн. 864,1 тыс. чалавек на 1 студзеня да 1 млн. 879,6 тыс. чалавек на 1 лістапада. У астатніх рэгіёнах рэспублікі колькасць жыхароў за студзень-кастрычнік зменшылася. У выніку на 1 лістапада ў Гомельскай вобласці налічвалася 1 млн. 430,7 тыс. чалавек, у Мінскай — 1 млн. 405,8 тыс., у Брэсцкай — 1 млн. 392,1 тыс., у Віцебскай — 1 млн. 214,6 тыс., у Магілёўскай — 1 млн. 81,5 тыс., у Гродзенскай — 1 млн. 62,4 тыс. чалавек.

У Беларусі ў студзені-кастрычніку нарадзілася 90 тыс. 425 малышоў — на 425 дзяцей больш у параўнанні са студзенем-кастрычнікам 2010 года. Агульны каэфіцыент нараджальнасці за дзесяць месяцаў у цэлым па рэспубліцы склаў 11,5 на 1 тыс. жыхароў (за аналагічны мінулагодні перыяд было 11,4 праміле). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык традыцыйна ў Брэсцкай вобласці (12,6 праміле), самы нізкі — у Віцебскай (10).

За студзень-кастрычнік памерла 113 тыс. 381 чалавек — на 646 менш у параўнанні са студзенем-кастрычнікам2010-га. Агульны каэфіцыент смяротнасці за дзесяць месяцаў па рэспубліцы складаў 14,4 на 1 тыс. насельніцтва (за адпаведны перыяд мінулага года ён быў таксама 14,4). Сярод рэгіёнаў краіны самы высокі гэты паказчык у бягучым годзе ў Віцебскай вобласці (16,4 праміле), самы нізкі — у Мінску (9,8).

Дзіцячая смяротнасць (дзяцей ва ўзросце да 1 года) знізілася ў Беларусі з 4,0 на 1 тыс. народжаных у студзені-кастрычніку 2010 года да 3,9 праміле ў студзені-кастрычніку2011-га.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 1

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі13

Ціханоўская павінна сысці, каб цяпер нехта іншы «ні на што не ўплываў» і «рабіў пустыя здымкі з Рутэ ці Тускам»?59

Вайскоўцы ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер расійскага ценявога флоту1

У праекце новай канстытуцыі Казахстана змянілі фармулёўку аб выкарыстанні рускай мовы6

Бачылі сям’ю на ўпакоўцы вядомага батона? Іх адшукалі ў Threads1

На адной з вуліц у цэнтры Мінска ўвялі аднабаковы рух1

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна2

Найлепшы футбаліст Беларусі, які выбіраў паміж турэцкім і карэйскім клубамі, пераходзіць у віцебскі «Макслайн»2

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 1

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць