Меркаванні88

«Лукашэнка не мае права нічога прадаваць» - аўдыё

Апытанне на вуліцах Магілёва з нагоды продажу «Белтрансгазу».

Як жыхары Магілёва ставяцца да канчатковай продажы Расіі ААТ «Белтрансгаз»? Ці меў Лукашэнка права прадаць маёмасць, якое належыць усяму беларускаму народу? На гэтыя пытанні адказваюць мінакі на вуліцах абласнога цэнтра:

— Не, не меў. Напэўна, трэба было спытаць у народа, бо 

гэта ж не ўласнасць Лукашэнкі. Гэта ж прадпрыемства, пасля продажу якога ўплыў Расеі на Беларусь стане яшчэ больш.
І хутчэй за ўсё, гэты ўплыў будзе негатыўным.

— Народ яго абраў, надзяліў правамі. Таму, напэўна, разумее, што, так, гэтага не варта было рабіць. Але

калі ў вас у кішэні пуста, вы прыходзіце да суседа з просьбай пазычыць або што-небудзь вымушаныя прадаваць.

— Не, не мае. Ён жа — гарант Канстытуцыі. А гаспадарчай дзейнасцю займаецца прэм’ер-міністр.

Прэзідэнт не павінен нічога прадаваць або купляць. Ён не павінен мець свой прэзідэнцкі фонд, які складае палову бюджэту краіны, або нават мы не ведаем колькі.

— Трэба было з народам параіцца.
Калі ён прэзідэнтам хацеў стаць на трэці тэрмін, ён жа праводзіў рэферэндум. Трэба было і цяпер — хоць бы нейкае анкетаванне на ўзроўні мясцовай улады.

— Пры нашым крызісе ўсё магчыма, таму мог. Ва ўсіх краінах Заходняй Еўропы забастоўкі будуць. А забастоўкі нікому і нам таксама не патрэбныя. Таму правільна паступае.

— Ведаеце, я ў палітыку не лезу — гэта не мае пытанні.

— Застанемся ж мы з чымсьці, і большае прадаюць. І мы прададзім. Але, у прынцыпе, трэба падумаць.

— Не. Таму што гэта наша. І наогул трэба было, я думаю, узгадніць. Наогул, гэта нядобра. Столькі праблем цяпер, і не факт, што іх зараз не будзе.

— Павінна быць хоць нейкая арганізацыя, парламент той жа, якая перш за ўсё вызначае не яго, тое, што ён захацеў, а народная — што народ жадае.

— Асабіста я — за зліццё з Расіяй. Не бачу сэнсу ў нашай незалежнасці незразумела ад каго. І газ, і ўсё…

Усё роўна мы жывём за кошт Расеі.

— Я, напэўна, не адкажу на гэтае пытанне. Я за навінамі сачу на «Хартыі», але каментарыі не пакідаю. І зараз ніяк не пракаментую.

— Складанае пытанне. А ён наогул не выконвае ўсё, што напісана ў Канстытуцыі.

— Не, гэта мяне не датычыцца.

Скажу вам, а потым будуць праблемы
. У мяне ёсць сваё меркаванне! Ну, няхай, — не меў права. У асноўным людзі так і думаюць, але вам услых ніхто пра гэта не скажа.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Берліне на 8 і 9 мая забароняць чырвона-зялёны сцяг і партрэты Лукашэнкі4

Выйшла на свабоду палітзняволеная Вольга Чукарава, якая ў зняволенні амаль аслепла5

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

У Акадэміі навук пачалі рабіць з дацкай чырвонай каровы беларускую12

Беларусь хоча забраць журналістку Іну Кардаш, якую ва Украіне вінавацяць у шпіянажы на КДБ9

Мінчан просяць тры дні не хадзіць на папулярныя пляжы

Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіва Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане1

Украінскі катар ударыў па Крымскім мосце — загінулі восем памежнікаў ФСБ17

У Ізраілі паставілі помнік бабруйскаму актывісту Уладзіміру Усеру, які памёр у снежні5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць