Грамадства

У судзе над Стэфановічам абвешчаны перапынак

У судзе Партызанскага раёна Мінска 2 снежня ў 10.00 пачаўся разгляд іску раённай ІМПЗ да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча аб выплаце падаткаў. Прадстаўнікі падатковай інспекцыі заявілі хадайніцтва аб павелічэнні іскавы патрабаванняў за кошт змянення памеру пені. Такім чынам, падатковая інспекцыя просіць спагнаць са Стэфановіча 43.474.110 рублёў.

Адказчык заявіў, што факт нявыплаты ім падаткаў не ўстаноўлены. Апрача таго, ён абскардзіў у судзе пастанову падатковай інспекцыі аб нібыта ўчыненым ім адміністрацыйным правапарушэнні ў частцы нявыплаты падаткаў. Праваабаронца прасіў суд прыпыніць разгляд іску да разгляду яго скаргі па сутнасці. Суддзя Вераніка Абрамовіч у задавальненні хадайніцтва адмовіла, але перанесла судовае пасяджэнне на 14.15.

Разгляд скаргі Стэфановіча адбудзецца 2 снежня ў 11.30 у гэтым жа судзе.

Сума нібыта не выплачаных Стэфановічам падаткаў разлічана зыходзячы са звестак, якія далі беларускім уладам з Літвы.

На падставе такіх звестак з Літвы і Польшчы была распачата крымінальная справа ў дачыненні да праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які атрымаў 4,5 года пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць