Грамадства2525

Звольнілі ў дэкрэтным адпачынку? Le diable est dans les détails

Мінскі лінгвістычны: «Можа вярнуцца на працу, абы толькі хацела».

У «Нашу Ніву» звярнуўся муж былой выкладчыцы МДЛУ. Яго жонку Настассю Л., напісаў ён, звольнілі, калі тая была ў дэкрэтным адпачынку. У 2008 Л. скончыла аспірантуру МДЛУ, і яе залічылі ў штат у якасці выкладчыцы на кафедру фанетыкі факультэта французскай мовы. Пры гэтым з дзяўчынай заключылі тэрміновую працоўную дамову на 3 гады.

У 2009 яна пайшла ў планавы адпачынак, які перайшоў у дэкрэтны. Л. планавала глядзець дзіця да мая 2012, пакуль яму не споўніцца 3 гады, а потым выйсці на працу. Але сёлета ў пачатку лістапада з МДЛУ прыйшоў ліст. У ім паведамлялася, што Л. звольнена ў сувязі са сканчэннем тэрміну працоўнай дамовы.

Начальнік аддзела кадраў Аляксей Пчалінцаў адказаў сям’і Л., што ўсё законна. З Л. была заключаная звычайная працоўная дамова, а не кантракт. Калі б гэта быў кантракт, то яе не маглі б звольніць у часе дэкрэту. У выпадку заключэння кантракту на Анастасію б распаўсюджвалася дзеянне ўказа № 180 ад 12.04.2000 г.

Няўжо нельга было пайсці насустрач маладой спецыялістцы, запыталіся мы ў рэктаркі МДЛУ Наталлі Баранавай. «Мы што, звольнілі Асю?» — здзіўлена запыталася рэктарка ў адказ на наша пытанне. І патэлефанавала дэкану факультэта французскай мовы. Як кажа французская прымаўка, д’ябал — у драбніцы.

Аказалася, каб працягнуць дамову, дзяўчыне досыць было падпісаць адпаведную заяву. Факт у тым, што заява падпісана не была. Вядома, што ў той час Л. разам з мужам знаходзіліся ў Канадзе.

Гэта і стала фармальнай падставай для выдачы начальнікам аддзела кадраў загаду аб звальненні.

Спн. Баранава заверыла карэспандэнтку, калі Л. хоча, рэктарка гатовая з задавальненнем узнавіць яе на працы. Так што яна можа вярнуцца з замежжа на працу ў альма-матэр, абы толькі хацела.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў7

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

На таргі трапіла стогадовая сядзіба з калонамі і паркам. Яе нават не трэба аднаўляць7

На Зямлі зафіксавалі самую нізкую тэмпературу за апошнія 14 гадоў

У Днепрапятроўскай вобласці расійскі дрон трапіў у маршрутку з людзьмі

У пакістанскіх гарах загінула сусветная легенда альпінізму. Як гэта адбылося2

У мінскім «Еўраопце» заўважылі электронныя цэннікі4

У Аўстраліі вярнулі кнігу ў бібліятэку праз 150 гадоў пасля таго, як яе адтуль узялі

Артылерыст Палка Каліноўскага развітаўся са сваім Беляшом6

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі16

УСУ нанеслі ўдар па НПЗ ва Уфе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў7

Пры выбуху ў Маскве пацярпела, падобна, дачка расійскага генерала, які камандаваў наступам на Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць