Здарэнні1010

У Расіі чацверакласніца нарадзіла ад апекуна

Тваё дзіця ўсім сапсавала жыццё! — крычала на судзе былая прыёмная маці Ганна.

Генетычная экспертыза даказала: 42-гадовы жыхар Растоўскай вобласці — бацька дзіцяці, народжанага 12-гадовай Кацяй Васільевай, апекуном якой ён лічыўся. Белакалітвінскі гарсуд днямі даказаў,

што ён не мог не ведаць ўзросту дзяўчынкі.
А каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, яшчэ і напісаў заяву ў мясцовую паліцыю пра тое, што яго прыёмную дачку згвалтаваў невядомы…

У адным з пасёлкаў Белакалітвінскага раёна проста на ўроку стала кепска 12-гадовай чацверакласніцы (дзяўчынка позна пайшла ў школу). Настаўніца, западозрыўшы апендыцыт, выклікала лекара.

А той накіраваў школьніцу да гінеколага, дзе адкрылася, што яна… на 7-м месяцы цяжарнасці. Да апошняга маленькая мама маўчала, хто бацька дзіцяці.

— З выгляду нармальная сям’я! — спрабуюць апраўдвацца чыноўнікі ад апекі, што недагледзелі дзіця. — Сваіх дзяцей не было, і яны ўзялі пад апеку 12-гадовую Кацю і двух хлопчыкаў-школьнікаў і яшчэ ўдачарылі грудную дзяўчынку.

— Бацька, бывала, пасадзіць Кацьку на калені і ў вусны цалуе, — кажа суседка. — Мы яму: «Ты што робіш!» А ён: «Гэта маё каханне!» І ў двары яны лабызаліся. Жонка яго ўсё ведала, таму і ганяла дзеўку.

Аднойчы нават дайшло да бойкі, а Кацька як закрычыць: «Ты бясплодная! А я вось нараджу яму дзіця — і вылеціш адсюль!»

У лютым гэтага года Каця нарадзіла сыночка. Зараз яна разам з малым у дзіцячым доме. Ці возьме яго зараз нехта пад апеку і ці дабудзе дзяўчына ў дзіцячым доме да 18 гадоў і, стаўшы паўналетняй, сама ўсынавіць сваё дзіця.

— Лепш бы ты зрабіла аборт! Тваё дзіця ўсім сапсавала жыццё! — крычала на судзе былая прыёмная маці Ганна. Яе муж маўчаў, нават паказанні даць адмовіўся. Яго асудзілі па двух артыкулах: «палавыя зносіны з асобай, якая не дасягнула 14 гадоў» і «загадзя ілжывы данос аб здзейсненым злачынстве». Ён правядзе ў калоніі 5 гадоў. Калі, вядома, яго не вызваляць раней за добрыя паводзіны…

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер ужо ў панядзелак можа заявіць пра сваю адстаўку4

Зборная Кюрасаа не саступіла Эквадору дзякуючы фенаменальнай гульні свайго брамніка 

«Зебра-палоскі» як паратунак ад пахмелля. Што гэта такое і ці сапраўды дапамагае?1

Украінцы паспяхова атакавалі абодва бакі Керчанскага праліва6

У ЗША адмаўляюць, што Армузскі праліў зноў закрыты1

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск27

«Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя». Зяленскі патлумачыў, чаму паставіў ультыматум і што мае зрабіць Мінск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць