Усяго патроху77

Кліент адсудзіў у крамы 20 тысяч за пакецік

Калі прадавец адмовілася завярнуць каўбасу ў бясплатны цэлафан, ён звярнуўся ў суд.

— Я рады, што суддзя вынес менавіта такое рашэнне. Справа ж не ў грашах, а ў прынцыпе. Як пакупнік я хачу, каб мае правы заўсёды выконваліся, — кажа «Камсамолцы» мінчанін Сяргей Мядзведзеў.

Справу суд Баранавічаў разглядаў у панядзелак. Пакупнік патрабаваў ад мясцовай крамы «Дружба» заплаціць яму 40 000 маральнай шкоды. Сяргея абурыла, што пры куплі каўбасы прадавец адмовілася заварочваць яе ў бясплатны цэлафан і прапанавала купіць пакуначак за 20 рублёў. Здавалася б, дробязь, але толькі не для Мядзведзева. Ён тут жа запатрабаваў кнігу заўваг і прапановаў, а потым звярнуўся ў суд.

— Гэты пазоў вельмі незвычайны, але мы яго прынялі да разгляду. У гісторыі нашага суда гэта першы выпадак, каб пакупнік патрабаваў 40 тысяч за бясплатную ўпакоўку.

З аднаго боку, дробязь, але з іншага боку, калі б кожны быў такі прынцыповы, то гандаль працаваў бы як належыць,
 — пракаментаваў старшыня суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы Мікалай Кміта.

Праўда, суд абавязаў краму выплаціць не 40 тысяч, а 20.

— Гэты пакупнік юрыст па адукацыі, і нам здалося, што з яго боку гэта нейкая гульня. Так, прадавец не мела рацыі, у яе скончылася упаковачная плёнка, і замест таго каб схадзіць па яе, яна прапанавала пакет за 20 рублёў. За гэта яе пазбавілі прэміі ў памеры 60 тысяч, — кажа дырэктар крамы Дзіна Богуш.

У краме разумеюць, што прадавец не меў рацыі, але і ўпартасці пакупніка дзівяцца. Маўляў, розныя бываюць сітуацыі ў жыцці, і замест таго каб паспрабаваць дамовіцца, ён пайшоў у суд. Скрупулёзнага Сяргея Мядзведзева ведаюць многія прадаўцы ў раёне, дзе ён жыве.

Мужчына ўжо 25 (!) разоў высвятляў адносіны з гандлем, праўда, не ўсе выпадкі даходзілі да суда.

— Я сам жыву ў Мінску, але часта езджу ў камандзіроўкі па краіне і заўсёды звяртаю ўвагу на работу крамаў. Раз існуюць пэўныя нормы, то чаму прадаўцы іх ігнаруюць? Часам за парушэнні я выстаўляў рахунак у 30 тысяч, часам — 200 тысяч. Калі бачыў, што дырэктар бязбольна на гэта рэагаваў і прасіў прабачэння, то вяртаў гэтыя грошы, — кажа Сяргей Мядзведзеў. — Але самае крыўднае, што сёння, да прыкладу, разбіраешся з прадаўцом праз пакет, яна, здаецца, усё разумее, а на наступны дзень прыходзіш, і іншы прадавец робіць тое самае, гэта значыць адмаўляецца заварочваць каўбасу ў пакет.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба39

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць