Беларусь разлічвае на ўваходжанне краін Мытнага саюза ў Сусветную гандлёвую арганізацыю з мінімальным часавым разрывам. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 снежня на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета ў Маскве, паведамляепрэс-служба прэзідэнта.
«Уваходжанне ўсіх членаў Мытнага саюза ў СГА з мінімальным часавым разрывам яшчэ больш умацуе наша аб’яднанне і павысіць яго міжнародны аўтарытэт», — сказаў ён.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь вітае членства Расіі ў СГА і разлічвае на аказанне садзеяння Беларусі ва ўваходжанні ў арганізацыю. «Мяркую, што статус паўнапраўнага члена СГА дасць дадатковыя магчымасці нашаму стратэгічнаму партнёру для садзеяння Беларусі ва ўваходжанні ў гэтую арганізацыю», — заявіў беларускі кіраўнік.
Расія акажа Беларусі ўсебаковую падтрымку па найхутчэйшым уваходжанні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. Абяцанне замацавана ў Мемарандуме аб паразуменні па пытаннях уваходжання ў СГА, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам і Дзмітрыем Мядзведзевым. Бакі дамовіліся, што
Расія будзе садзейнічаць зняццю палітычных перашкод на шляху арганізацыі перамоўнага працэсу Беларусі ў СГА.
Акрамя таго, Расія прадаставіць
Бакі ўмовіліся, што пасля афіцыйнага ўваходжання ў СГА Расія не будзе вылучаць новыя патрабаванні ў кантэксце двухбаковых і шматбаковых перамоў па далучэнні Беларусі да СГА. Пры гэтым бакі забяспечаць «адпаведную своечасовую каардынацыю пазіцый і ўстараненне рознагалоссяў на аснове механізмаў і з улікам інтарэсаў створаных з іх удзелам інтэграцыйных аб’яднанняў».
Бакі пацвердзілі «прэферэнцыйны характар двухбаковых
Бакі «зыходзяць з недапушчальнасці пагаршэння ўмоў узаемнага гандлю таварамі і паслугамі ў сувязі з далучэннем да СГА» і будуць «паступова ўзаемадзейнічаць з членамі СГА з мэтай забеспячэння аўтаматычнага замацавання тарыфных абавязацельстваў беларускага боку перад СГА на ўзроўні адпаведных гарманізаваных
Каментары