Грамадства11

У Менску не дазволілі акцыю апазыцыі да Дня сьвятога Валянціна

Менскі гарвыканкам адмовіў маладым дэмакратам у правядзеньні традыцыйнай акцыі у Дзень сьвятога Валянціна.

Менскі гарвыканкам адмовіў маладым дэмакратам у правядзеньні традыцыйнай акцыі у Дзень сьвятога Валянціна. Пра гэта БелаПАН паведаміла адна з актывістак моладзевага дэмакратычнага руху Анастасія Палажанка.

Зь ейных словаў, прычынай адмовы паслужыла тое, што заяўнікі акцыі не ўказалі ў заяўцы месца сваёй працы. «Гэты фармальны момант стаў прычынай поўнай адмовы ў правядзеньні акцыі. Нас нават ня выправілі на плошчу Бангалор», – заявіла А.Палажанка. Яна таксама апавяла, што заяўнікаў акцыі выклікалі на размову ў міліцыю. Запрашэньне было зроблена па тэлефоне, але яны адмовіліся туды ісьці бяз позвы.

Пры гэтым моладзевыя актывісты заяўляюць, што акцыя адбудзецца «ў любым выпадку». Са словаў аднаго зь лідэраў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Хведарука, ніякія арышты не перашкодзяць правесьці акцыю. «Акцыя пад дэвізам «Беларусь – у Эўропу!» цяпер супадае з рыторыкай кіраўніка беларускай дзяржавы наконт нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам. І калі акцыя будзе разагнаная, на гэтай рыторыцы можна папросту паставіць крыж», – лічыць Зьміцер Хведарук.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Усе навіны →
Усе навіны

Максім Знак выпусціў кліп пра сістэму і яе вінцікі2

«Некалькі стрэлаў з блізкай адлегласці і адзін — каб дабіць». Польская паліцыя шукае забойцу мастака Сямёна Скрапецкага4

Пазняк прэзентаваў кнігу «Віленшчына любімая і прыўкрасная». Там ёсць нават вершы па-французску10

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Якія карыкатуры на Лукашэнку рабіў забіты ў Польшчы расійскі мастак26

60‑гадовую страхаўшчыцу з Гомеля асудзілі за Гаюна

«Можа, прыведзяце цягнікі ў парадак?» Беларусы скардзяцца на паломкі «Штадлераў» пасля іх вяртання на маршруты5

Беларус год не карыстаецца шампунем — і задаволены сваімі валасамі24

Вясковец прадаў каня і зрабіў сельскагаспадарчую тэхніку з ровара2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі16

У гадавіну смерці Жанны Фрыске Дзмітрый Шэпелеў распавёў, чаму не дазваляе сыну бачыцца з яе сваякамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць