Улада44

Міністр Ажубаліс: Заявы на беларускі рэжым не дзейнічаюць

Але і палітыка санкцый пасля стварэння Мытнага саюза — марная, мяркуе літоўскі міністр.

Пра гэта кіраўнік Міністэрства замежных спраў Літвы Аўдроніс Ажубаліс заявіў у інтэрв’ю DELFI, аналізуючы мінулы год і працу літоўскай дыпламатыі. Паводле яго слоў, першы падарунак з боку беларускіх уладаў быў зроблены яшчэ да ўступлення Літвы ў старшынства ў АБСЕ, калі быў зачынены офіс арганізацыі ў Мінску.

Міністр пэўны, што трэба пашыраць візавыя санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, а таксама быць пільнымі,

бо беларускі рэжым не саромеецца правакацый плана той, што была праведзена ў выпадку з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.

«Першы «падарунак» мы атрымалі, яшчэ не прыступіўшы да старшынства ў АБСЕ — закрыццё офіса ў Мінску. За гэты год толькі па Беларусі я зрабіў 20 заяў — не дзейнічае.

Тое самае мы чуем ад калегаў па ЕС.
Нядаўна была зроблена супольная заява ЕС і ЗША — не дзейнічае. Значыць, трэба распачаць нешта новае,
а палітыка санкцый пасля з’яўлення Мытнага саюза страціла сваю актуальнасць».

Паводле яго слоў, таксама трэба пашыраць спіс неўязных беларускіх чыноўнікаў і задаецца пытаннем, а ці магчыма ў такой сітуацыі ў краіне правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі.

«Трэба больш строгай рабіць забарону на выдачу віз беларускім чыноўнікам, пашыраць гэты спіс, — сцвярджаў ён. — І потым, ці магчыма ў такой сітуацыі правядзенне Чэмпіянату свету па хакеі?

Як ехаць туды спартсменам, можа быць варта яго перанесці і запрасіць беларускую каманду?».

Паводле яго слоў, Беларусь ідзе да самаізаляцыі і становіцца «дзіўным месцам».

«Напэўна, без новага погляду на тое, як падтрымліваць апазіцыю і пашыраць інфармацыйнае поле, чаго ні ЕС, ні ЗША зрабіць не змаглі, нічога не ўдасца».

Акрамя таго, ён адзначыў, што тое, што здарылася з праваабаронцам Алесем Бяляцкім магло адбыцца з любой краінай, бо беларускі рэжым не саромеецца падобнага роду «мудрагеліста зрэжысіраваных правакацыйі», і гэты інцыдэнт стаў добрым урокам і для Літвы, і для іншых краін.

«Мы ведаем, як трэба глядзець на гэты рэжым, але забываем пра тое, у яго таксама ёсць свае крокі і дзеянні.
І Літве не трэба асабліва супакойвацца, бо мы памежная еўрапейская дзяржава, і нам патрэбна пільнасць. Выпадак А. Бяляцкага — гэта ўрок, які раней ці пазней нехта павінен засвоіць,
бо ў гэтага рэжыму такая сутнасць.
Пэўную дамоўленасць ён выкарыстоўвае так, як яму трэба».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць