Здарэнні

Справы аб мазырскай разборцы хутчэй за ўсё не будзе

Крымінальная справа па забойстве двух чалавек падлягае спыненню, а па факце наезду са смяротным вынікам будзе перададзеная ў міліцыю.

Нагадаем, гаворка ідзе пра інцыдэнт, што месяц таму прагрымеў на ўсю краіну. СМІ абляцела інфармацыя пра пабоішча ў Мазыры, падчас якога загінулі тры чалавекі. Пры гэтым паведамленні стракацелі супярэчнасцямі і разыходзіліся ў выкладанні акалічнасцяў. Сёння карціна злачынства вядомая з большай пэўнасцю.

Перадгісторыяй драматычных падзей стаў канфлікт, які адбыўся ў вёсцы Каменка Мазырскага раёна. Там адпачывала кампанія ў складзе некалькіх мужчын і дзвюх дзяўчат. Адзін з хлопцаў, раней судзімы за хуліганства, пачаў прыставаць да дзяўчат, успыхнула сварка.

Дзяўчаты пакінулі вёску і прыехалі на сваёй машыне ў райцэнтр — да гульнявога клубу «Good luck 777». Там сустрэлі знаёмага, якому расказалі пра тое, што адбылося. Той, пажадаўшы ўступіцца, патэлефанаваў іх крыўдзіцелю. Размова на павышаных тонах не разрадзіла сітуацыю. Бакі дамовіліся сустрэцца ўжывую і працягнуць разборкі.

На сустрэчу крыўдзіцель прыехаў з сябрамі, адзін з якіх, былы паляўнічы, узяў з сабой стрэльбу. І, калі ля ўваходу ў клуб пачалася бойка, адкрыў агонь, смяротна параніўшы дваіх чалавек.
Адным з іх быў сам правадыр кампаніі, другім — зусім не датычны да канфлікту наведнік клуба (а не абаронца дзяўчат, як пісалі некаторыя СМІ раней). Аднарукі хлопец-інвалід разам з астатняй публікай выйшаў на шум…

Абясшкодзіць шумнага стралка здолеў адзін са сведак. Ён вырваў зброю з рук «паляўнічага», калі той перазараджаў ствалы. А затым ударыў яго гэтай жа стрэльбай, як дубінай. Праз гэта адляцеў прыклад, а сам стралок паваліўся на асфальт.

У гэты час цяжка паранены ім таварыш дабраўся да машыны, у якой сядзеў яшчэ адзін яго прыяцель, і папрасіў ехаць у бальніцу. Але кіроўца быў так напалоханы, што не здолеў ад’ехаць ад установы. Ён закрануў некалькі прыпаркаваных машын, а калі даваў задні ход, учыніў наезд на стралка, які ляжаў на зямлі. Ад атрыманых траўмаў той памёр. Не дачакаўшыся меддапамогі, у салоне іншамаркі памёр паранены. Другога паспелі даставіць у бальніцу, але выратаваць яго медыкі не здолелі.

Пры аглядзе месца здарэння акрамя зламанай «дубальтоўкі» быў знойдзены рэвальвер сістэмы «Наган». На думку следства, хутчэй за ўсё ён належаў камусьці з тых, хто «разбіраўся». Кіроўца, затрыманы на месцы здарэння, спачатку паўтараў, што за рулём знаходзіўся іншы чалавек. Затым стаў даваць прызнальныя паказанні, якія пацвердзіліся і пры праверцы з дапамогай паліграфа — прыбора, больш вядомага як дэтэктар хлусні. Цяпер гэты фігурант справы знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Крымінальная справа, распачатая па ч. 2 арт. 139 КК РБ «забойства дзвюх і больш асоб», відавочна, будзе спыненая ў сувязі са смерцю асобы, якая ўчынiла злачынства. Дарэчы, высветлілася, што некалькі гадоў таму міліцыя ўжо канфіскоўвала ў гэтага чалавека незарэгістраваныя стрэльбы.

Эпізод з наездам кваліфікуецца як ДТЗ са смяротным зыходам. У гэтай частцы справа будзе выдзеленая ў асобную вытворчасць і перададзеная для далейшага расследавання ў органы ўнутраных справаў. Зрэшты, не выключана, што да суда і зусім не дойдзе. Праведзены эксперымент паказаў, што тых акалічнасцях абвінавачаны, кіруючы аўтамабілем, сапраўды не мог бачыць мужчыну, які ляжаў на асфальце, роўна як і меркаваць пра яго знаходжанне там — у небяспечнай блізкасці ад колаў. Варта ўлічваць і эмацыйны стан кіроўцы ў момант, калі на заднім сядзенні машыны ляжаў таварыш, што сцякаў крывёй…

Ёсць пытанні і да яшчэ аднаго ўдзельніка падзей. Ён таксама прыехаў з кампаніяй, выклікаў апанента з клуба і пачаў наносіць яму ўдары. Але юрыдычна гэтыя дзеянні могуць «пацягнуць» максімум на хуліганства.

Каментуючы гэтую неардынарную справу, у следчым аддзеле пракуратуры Гомельскай вобласці асабліва падкрэсліваюць, што ніякіх прыкмет «бандыцкай разборкі» ў стылі 90-х няма. Усё адбылося спантанна на глебе канфлікту.

Каментары

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Усе навіны →
Усе навіны

Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»1

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд13

Фрыдман: Уся гэтая рыторыка пра ўдзел Лукашэнкі ў перамовах ужо надакучыла ўкраінцам7

Наезд на людзей у Магдэбургу зрабіў мужчына родам з Саудаўскай Аравіі17

Пад пераслед трапіў вядомы віцебскі блогер3

МНС: Уладальнік згарэлага ГЦ у Віцебску не ліквідаваў раней выяўленыя парушэнні1

У нямецкім Магдэбургу аўтамабіль тараніў людзей на калядным кірмашы13

Сталі вядомыя імёны пяці вызваленых палітвязняў — іх прымусілі зачытаць у фільме АНТ палітычную заяву7

Стрыжак пра правакацыю з палітвязнямі: Яны ахвяры тэрору і могуць рабіць любыя заявы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?5

Што азначае загадкавы код R99 у прычынах смерці Уладзіміра Макея і Вітольда Ашурка?

Галоўнае
Усе навіны →