Супрацоўнікі КДБ арыштавалі ў Гомелі дырэктара прыватнага прадпрыемства, які незаконна прадаваў спецсродкі для атрымання інфармацыі.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі ў Гомелі дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў 1974 года нараджэння.
Супраць яго ўпраўленнем КДБ па Гомельскай вобласці распачата крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 376 КК (незаконныя выраб, набыццё або збыт сродкаў для публічнага атрымання інфармацыі).
Як паведамілі ў
Частка 2 артыкула 376 КК прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін. Праводзіцца следства.
Алена Германовіч, БелаПАН.
Каментары