Апошнімі днямі шырокі рэзананс у СМІ Польшчы выклікаў даклад начальніка Генштаба Расіі Мікалая Макарава аб ходзе ваеннай рэформы,які быў прадстаўлены 17 лістапада на паседжанні Грамадскай палаты РФ, але для расійскіх СМІ прамінуў практычна незаўважаным, нягледзячы на сенсацыйны змест.
Разглядаючы пагрозы ваеннай бяспецы Расійскай Федэрацыі, Макараў у прэзентацыі, што суправаджала даклад (яе слайды апублікаваныя на сайце Грамадскай палаты) агучыў тэрытарыяльныя прэтэнзіі («дамаганні») да Расіі з боку Нарвегіі, Фінляндыі, Эстоніі, Германіі і Літвы, Японіі, а таксама тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы да саюзнай Беларусі.
Аднак фактычна з пералічаных тэрытарыяльных прэтэнзій такімі можна лічыць толькі дзве — з боку Японіі і Эстоніі.Японія прэтэндуе на расійскія Курылы, якія лічыць сваімі «паўночнымі тэрыторыямі», акупаванымі СССР, а цяпер Расіяй. Гэтая пазіцыя афіцыйнага Токіа аформленая і прадстаўленая ва ўсіх замежнапалітычных дактрынах Японіі, у афіцыйных дакументах і СМІ Японіі расійскія Курылы называюцца як японскія «паўночныя тэрыторыі».
Эстонія прэтэндуе на Пячорскі раён Расіі (на карце ў прэзентацыі начальніка Генштаба ВС РФ месца раёна паказанае няправільна). Дадзеная пазіцыя афіцыйнага Таліна аформленая і прадстаўленая ў прэамбуле парламента Эстоніі да закона аб ратыфікацыі пагранічнага дагавора з Расіяй, дзе дадзенае ўказанне на Юр’еўскую дамову, паводле якой Пячорскі раён быў у міжваенны перыяд у складзе Эстоніі.
Астатнія «тэрытарыяльныя прэтэнзіі» ў прэзентацыі Макарава можна падзяліць на неафіцыйныя і міфічныя.Да неафіцыйных адносяцца прэтэнзіі, не аформленыя ў афіцыйных дакументах органаў дзяржаўнай улады і кіравання, не апублікаваныя і не прадстаўленыя на ўзроўні МЗС. Да неафіцыйных прэтэнзіяў адносяцца выпадкі, калі дзяржава падтрымлівае свае НДА і палітыкаў, якія публічна вылучаюць тэрытарыяльныя прэтэнзіі сваёй краіны да Расіі, напрыклад, Фінляндыі — на расійскую Карэлію, Літвы — на Калінінградскую вобласць.
Да міфічных адносяцца прэтэнзіі, якія не маюць пад сабой іншай асновы, акрамя здагадак ці вераванняў.У выпадку міфічных прэтэнзій дзяржава-«прэтэндэнт» не толькі сама не агучвае замахаў на тэрытарыяльную цэласнасць іншай дзяржавы, але і не падтрымлівае НДА, што вылучаюць тэрытарыяльныя прэтэнзіі, напрыклад, Германіі — на Калінінградскую вобласць, Польшчы — на Брэсцкую і Гродзенскую вобласці Беларусі.
Асобнай разнавіднасцю актуальных тэрытарыяльных прэтэнзій ад Генштаба ВС РФ можна назваць скандальныя «тэрытарыяльныя прэтэнзіі», калі ў якасці дамаганняў пазначаныя тыя, што ўжо ўхваленыя Масквой. Напрыклад, прэтэнзіі Нарвегіі на частку акваторыі Баранцавага мора, ужо перададзеную да 17 лістапада 2011 Нарвегіі ў адпаведнасці з рашэннем, прынятым прэзідэнтам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым вясной 2010 года. Так, у красавіку 2010 прэзідэнт Расіі і прэм’
Да восені 2011 года афіцыйны Мінск сцвярджаў аб адсутнасці пагроз сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці,што было замацавана ў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыне Беларусі. Аднак 30 верасня Аляксандр Лукашэнка, каментуючы вынікі саміту «Усходняга партнёрства», што прайшоў 29–30 верасня ў Варшаве, заявіў аб тэрытарыяльных прэтэнзіях Польшчы да Беларусі: «Ну няймецца палякам! Вы разумееце, вось ім няймецца! Вось гэта для вас не сакрэт: вось заходняя мяжа ў нас павінна пад Мінскам праходзіць. Ні менш, ні больш. І вось дзеячы тыпу Сікорскага — у яго перад вачыма „ўсходнія крэсы“. Ну дык вось наконт гэтага я хачу сказаць: …пакуль я жывы і існую тут як прэзідэнт краіны — ім гэтага не відаць як уласных вушэй».
Пазней, 7 кастрычніка, Лукашэнка заявіў расійскім журналістам пра тое, што Польшча праводзіць шавіністычную палітыку ў дачыненні да Беларусі, прэтэндуе на Заходнюю Беларусь. Такая стратэгія афіцыйнай Варшавы нібыта знайшла адлюстраванне на апошнім саміце
Нагадаем, 11 кастрычніка МЗС Польшчы выклікаў беларускага пасла Віктара Гайсёнка для дачы тлумачэнняў з нагоды выказванняў Аляксандра Лукашэнкі аб тэрытарыяльных прэтэнзіях Польшчы на Заходнюю Беларусь.У заяве польскага боку адзначаецца, што заявы Лукашэнкі «пазбаўленыя усялякіх падставаў». Там таксама адзначаецца, што Варшава «ніколі не ставіла пад сумнеў непахіснасць

Каментары