Грамадства33

У спыненні крымінальнай справы Сяргея Каваленкі адмоўлена

Жонка віцебскага актывіста распавяла, што адвакат яе мужа атрымаў адмову з Першамайскай раённай пракуратуры, куды звяртаўся з заявай пры спыненне крымінальнага пераследу Сяргея Каваленкі.

«Я таксама пісала падобную заяву ў Віцебскую абласную пракуратуру. Мне паведамілі, што перанакіравалі яе ў Першамайскую раённую, але адказу пакуль я не атрымала. Сёння мы з маці Сяргея асабіста пайшлі ў абласную пракуратуру і падалі заяву, каб Сяргея выпусцілі з СІЗА і далі магчымасць звярнуцца ў шпіталь», — распавяла Алена Каваленка, жонка віцебскага сябра КХП БНФ.

Яна кажа, што занепакоеная станам здароўя мужа, які больш як тры тыдні таму абвясціў галадоўку пратэсту супраць крымінальнага абвінавачання. Адвакат Сяргея распавёў ёй, што зняволенага ўтрымліваюць у камеры-адзіночцы, дзе ніхто нават не пакліча на дапамогу, калі яму стане блага. Алена Каваленка гаворыць, што Сяргей дужа схуднеў, і што яму колюць глюкозу — але гэта ёй вядома толькі са словаў адваката. Спатканне з мужам ёй не дазволілі: 6 студзеня ёй сазаў пра гэта следчы па крымінальнай справе Сяргея Каваленкі. Але 10 студзеня жонка падала ў следчы камітэт яшчэ адну заяву на сустрэчу з мужам.

Яна спадзяецца, што зможа ўбачыць Сяргея 12 студзеня ў Першамайскім райсудзе: на 10.30 там прызначаны працяг разгляду адміністрацыйнай справы супраць актывіста. Супрацоўнікі інспекцыі па выкананні пакаранняў напісалі заяву, што актывіст, які адбывае ўмоўнае пакаранне — тры гады «хатняй хіміі» за вывешаны на навагодняй ёлцы ў 2010 годзе бел-чырвона-белы сцяг — нецэнзурна лаяўся, калі чарговы раз прыйшоў на праверку.

Калі Каваленку прызнаюць вінаватым, гэта можа стаць яшчэ адной падставай для змянення «хатняй хіміі» на турэмнае зняволенне. Паводле артыкула 415, па якім распачалі крымінальную справу супраць Сяргея Каваленкі за парушэнні рэжыму «хатняй хіміі», актывісту пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве10

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Віягра можа стаць паратункам і для жанчын — але ў іншай праблеме, лічаць навукоўцы

Іран нібыта гатовы вывезці свой узбагачаны ўран. Але толькі ў Кітай

Аўтар «Мінатаўра» пагадзіўся з Пясковым, што ў яго «няма права голасу». Таму што ў цяперашняй Расіі яго няма ні ў кога5

«Пагрозы ўвасабляюць адчай». Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля расійскіх застрашванняў3

Сібіга паабяцаў Ціханоўскай, што беспакараных не будзе, і падарыў архіўную перапіску УНР і БНР14

Беларус пабачыў, што Ціханоўская ў Кіеве, і звярнуўся з нечаканай просьбай. Яна папрасіла пастукацца ў прыват7

Гурневіч: У гісторыі пераможца заўсёды выглядае тым, хто меў план. Але вырашаюць нечаканасці і выпадковасці13

Упершыню за ўсю вайну закрылі аэрапорт Калінінграда3

Расія ўключыла магутны РЭБ-«магніт» у Калінінградзе? Магчыма ў тым прычына, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве10

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць