Грамадства11

Камітэт абароны журналістаў заклікае неадкладна вызваліць Аляксандра Баразенку

Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў» (ЗША) заклікала беларускія ўлады вызваліць Аляксандра Баразенку, асуджанага на 11 сутак арышту.

Баразенка быў затрыманы 8 студзеня каля будынка КДБ у Мінску, калі здымаў на відэакамеру для тэлеканала «Белсат» спробу актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Мікіты Каваленкі правесці адзіночны пікет. Каваленка разгарнуў партрэты палітзняволеных і бел-чырвона-белы сцяг, але праз некалькі хвілін быў затрыманы людзьмі, якія выбеглі з будынка. Разам з ім быў затрыманы відэааператар.

Затрыманых даставілі ва УУС Цэнтральнага раёна горада і на наступны дзень, 9 студзеня, яны паўсталі перад судом. Баразенка, як і Каваленка, быў прызнаны вінаватым паводле артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі (парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання). Суд Цэнтральнага раёна пакараў відэааператара адміністрацыйным арыштам на 11 сутак. Адразу ж пасля вынясення прыгавору Аляксандр Баразенка аб’явіў галадоўку ў знак пратэсту.

«Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна вызваліць Баразенку, які ўсяго толькі выконваў сваю працу, перадаючы навіны з месца падзеі,
 — гаворыцца ў заяве Камітэта абароны журналістаў. — Імгненны судовы працэс, падчас якога Баразенка быў прызнаны вінаватым і які заняў усяго адзін дзень, з’яўляецца пародыяй на правасуддзе, якое толькі ўмацоўвае рэпутацыю краіны як апошняй дыктатуры Еўропы».

Варта адзначыць, што Баразенка неаднаразова затрымліваўся падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў. Так, напрыклад, 19 снежня яго і яшчэ некалькі журналістаў затрымалі каля будынка КДБ пасля перформанса актывістак украінскага руху Femen. Тады Баразенку таксама даставілі ў Цэнтральны РУУС, але праз некалькі гадзін адпусцілі.

У канцы кастрычніка мінулага года журналіста выклікалі на гутарку ў Генпракуратуру. Саветнік юстыцыі Павел Елісееў цікавіўся яго супрацоўніцтвам з польскім тэлеканалам «Белсат».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Саладуху знялі ў правакацыйнай рэкламе. Здаецца, спявак проста не ведаў, што значыць «душыць гуся»30

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

Чаму скандальны маскоўскі дрэсіроўшчык Запашны прыязджаў у Баранавічы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць