Грамадства11

Стандартны падатковы вылік павялічаны да 440 тыс. рублёў

У Беларусі праіндэксаваны памеры стандартных падатковых вылікаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах, каментуючы змяненні, унесеныя ў падатковае заканадаўства з 2012 года адносна фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў.

Стандартныя падатковыя вылікі — гэта льгота, якая прадастаўляецца грамадзянам у выглядзе поўнага вызвалення ад выплаты падаходнага падатку пэўнай сумы даходу. З 1 студзеня 2012 года памер стандартнага падатковага выліку, што прадастаўляецца плацельшчыкам, праіндэксаваны.

Так, з 1 студзеня 2012 года стандартны падатковы вылік па месцы асноўнай работы грамадзян, штомесячныя даходы якіх не перавышаюць Br2 млн. 680 тыс., складзе Br440 тыс.
У 2011 годзе такі вылік прадастаўляўся ў памеры Br292 тыс. тым грамадзянам, даходы якіх у месяц не перавышалі Br1 млн. 766 тыс. «Такім чынам, павелічэнне памеру стандартнага падатковага выліку прывядзе да змяншэння сумы даходу, з якога вылічваецца падаходны падатак, і, адпаведна, змяншаецца сама сума падаходнага падатку, якая падлягае выплаце ў бюджэт», — адзначылі спецыялісты міністэрства.

Таксама праіндэксаваны і іншыя стандартныя падатковыя вылікі.

Вылік на дзяцей да 18 гадоў і ўтрыманцаў павялічаны з Br81 тыс. да Br123 тыс., а для асоб, якія маюць права на атрыманне такога выліку ў павышаным памеры (удовы, удаўцы, адзінокія бацькі, апекуны, папячыцелі і інш.), — са Br162 тыс. да Br246 тыс.
Вылік асобным катэгорыям плацельшчыкаў (інвалідам першай і другой груп, інвалідам з дзяцінства, удзельнікам ВАВ і інш.) павялічаны з Br410 тыс. да Br623 тыс.

У мэтах далейшага зніжэння падатковай нагрузкі з 1 студзеня 2012 года вызвалены ад падаходнага падатку даходы грамадзян,

якія маюць патрэбу ў аказанні медыцынскай дапамогі, у тым ліку правядзенні аперацый, атрыманыя імі ў выглядзе бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ад беларускіх арганізацый і грамадзян Беларусі.
Такія даходы поўнасцю вызваляюцца ад падаходнага падатку пры наяўнасці адпаведнага пацвярджэння, якое выдаецца ў парадку, устаноўленым Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. «У 2011 годзе такія даходы вызваляліся ў межах да 1 тыс. базавых велічынь у год, г.зн. у памеры Br35 млн.», — адзначылі ў Міністэрстве па падатках і зборах.

Акрамя таго, з 1 студзеня 2012 года ўведзена льгота адносна даходаў, атрыманых у выглядзе аплаты кошту пуцёвак у санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі Беларусі, набытых для дзяцей беларускімі арганізацыямі або індывідуальнымі прадпрымальнікамі. Такія даходы вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку ў межах Br1 млн. 750 тыс.

Таксама павялічаны памер даходаў, што не абкладаюцца падаходным падаткам, не звязаных з выкананнем працоўных абавязкаў, уключаючы матэрыяльную дапамогу, падарункі, прызы, аплату кошту пуцёвак, страхавых паслуг.
Для грамадзян, якія атрымліваюць такія даходы па месцы асноўнай работы (службы, вучобы), памер даходу, што не абкладаецца падаходным падаткам, павялічаны з Br5 млн. 250 тыс. да Br8 млн. у год, а пры атрыманні названых даходаў ад іншых арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў — з Br350 тыс. да Br530 тыс. у год.

З 2012 года бацькам, якія маюць двое і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, прадастаўлена права атрымання стандартнага падатковага выліку на дзяцей у павышаным памеры — Br246 тыс. у месяц. Раней такое права прадастаўлялася бацькам пры ўмове наяўнасці ў іх траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

Для спрашчэння падатковага адміністравання з 1 студзеня 2012 года падатковыя агенты вызвалены ад абавязку пералічэння падаходнага падатку за кошт уласных сродкаў пры выдачы імі пазык індывідуальным прадпрымальнікам або прыватным натарыусам.

Акрамя таго, спрошчаны парадак падаткаабкладання даходаў прадпрымальнікаў — плацельшчыкаў адзінага падатку.

Так, з 1 студзеня 2012 года абкладаюцца адзіным падаткам даходы ад продажу тавараў з рознічнай гандлёвай сеткі суб’ектам гаспадарання. У сувязі з гэтым выключаецца неабходнасць вядзення такімі прадпрымальнікамі раздзельнага ўліку даходаў і прымянення адначасова розных сістэм падаткаабкладання. Раней такія даходы абкладаліся або ў рамках агульнаўстаноўленага парадку, або спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, удакладнілі ў МПЗ.

Унесены змяненні і ў правілы вылічэння адзінага падатку.
Так, павышаючы каэфіцыент 2 да стаўкі адзінага падатку цяпер прымяняецца пры рознічным гандлі таварамі, на якія ў прадпрымальніка адсутнічаюць дакументы, што пацвярджаюць іх набыццё. Пры гэтым не мае значэння, ці з’яўляюцца такія тавары замежнымі або айчыннымі. Раней каэфіцыент 2 прымяняўся толькі пры рэалізацыі замежных тавараў, незалежна ад наяўнасці дакументаў на такія тавары.-

Каментары1

Цяпер чытаюць

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная са Швецыі: Следчы думаў, што бабулю расколе адразу, а бабуля як уперлася!1

У Курскай вобласці загінулі чатыры расійскія афіцэры — на іх напала «Баба-Яга»1

MALDZIS выкупіў старадаўні архіў парафіі з Гарадзеншчыны3

У Барысаве распрацавалі пажарны танк для самых складаных узгаранняў ФОТЫ

КДБ абвесціў затрыманых кнігавыдаўцоў Яўдаху, Багдановіча і Коласа ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання13

Трамп незадаволены абраннем Маджтабы Хаменеі1

«У мяне на стале пяць гадоў ляжала папера з перадачай права апекі над сынам». Вольга Севярынец — пра гады страху, антыдэпрэсанты і надзею12

У Германіі ўпаў метэарыт, асколкі прабілі дахі дамоў3

Журналіст Павел Дабравольскі асуджаны на 9 гадоў пазбаўлення волі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын12

26‑гадовая цяжарная ў Дзяржынску памерла праз беларускі антыбіётык, які раней ужо забаранялі — бо ад яго загінула некалькі жанчын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць