Усяго патроху

Сёння на ўсходзе краіны — нечуваны снегапад

А на Берасцейшчыне — дождж. На аўтатранспраце па магчымасці лепей не выязджаць. У нядзелю — яшчэ адна хваля.

200 самазвалаў вывозяць снег з Мінска, а ўсё адно праспекты горада звузіліся. Слізгата:

у снежныя дні ў сталіцы рэгіструецца больш за 200 здарэнняў, або ўдвая больш, чым у звыклы час.

Сённяшняя пятніца ў гэтым сэнсе абяцае быць найгоршай.

У Мінску чакаецца моцны снег, а ў Гомелі і Магілёве — нечуванай інтэнсіўнасці. Прычым завіруха: з ветрам да 15—20 метраў за секунду.
На Гродзеншчыне, у Панямонні снег валіць ад ранку. У Мінску на світанні пакуль сыпле толькі невялікі сняжок.

Пік снегападу ў Гомелі, Магілёве і Мінску чакаецца сёння ўдзень.

Завея прывядзе да заносаў на дарогах.

А вось у Берасцейшыне іншая трасца: удзень магчымы дождж, і пры гэтым тэмпература каля нуля, што выклікае галалёдзіцу на дарогах.

Тэмпература паветра чакаецца ад +1 на максімуме ў Брэсце да -8 на мінімуме па ўсім усходзе краіны.

У суботу чакаецца лагоднае надвор'е, а ў нядзелю зноў завее снег.

На аўтатранспраце ў пятніцу і нядзелю па магчымасці лепей не выязджаць, просіць ДАІ.
Калі ж машыны адрачыся няма як, варта памятаць, што асабліва слізка бывае на мастах і пад імі, каля пешаходных пераходаў, у далінах рэк.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Літвы пацвердзіла, што краіна абмяркоўвае з ЗША пытанне беларускіх калійных угнаенняў4

Памерла паэтка Раіса Баравікова2

Музыку з Гомеля асудзілі да трох гадоў калоніі за «Гаюна»4

На беларуска-літоўскай мяжы выявілі новы тунэль. З яго выйшлі 38 мігрантаў1

Аляксандру Мілінкевічу патрабуецца экстранная дапамога7

Альфа-Банк выпусціў марожанае. Смак незвычайны2

«Я з паліклінікі, скажыце свой рост і вагу». 18‑гадовы мінчук паверыў медсястры з тэлеграма і вынес з дому 12 тысяч даляраў5

Цэны на нерухомасць б’юць рэкорды. Нават у самым танным абласным цэнтры квадрат ужо за тысячу даляраў9

Ціханоўская і беларуская дэлегацыя ўсклалі кветкі на Майдане, да помнікаў Караткевічу, Жызнеўскаму, Шарамету10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве22

Ціханоўская і Зяленскі сустрэліся ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць