Здарэнні

За мінулыя суткі ў Мінску шпіталізаваныя чатыры чалавекі з абмарожаннямі

За мінулыя суткі ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі (БХМП) у Мінску паступілі восем чалавек з халадовымі траўмамі, з іх чацвёра шпіталізаваныя, паведаміў намеснік галоўнага ўрача па хірургіі бальніцы Ігар Шыманскі.

Паводле яго слоў, усяго ў БХМП з абмарожаннямі зараз знаходзяцца 15 чалавек. Асноўны від траўм — абмарожанне канечнасцяў. Некаторыя з тых, якія паступілі на лячэнне, былі ў стане алкагольнага ап’янення, зазначыў намеснік галоўнага ўрача. Прычына траўм — працяглае знаходжанне на вуліцы пры нізкіх тэмпературах у адзенні, якое не адпавядала надвор’ю, падкрэсліў урач. Ён зазначыў, што цяжкіх абмарожанняў няма.

Як паведаміў Белгідраметэацэнтр, 3 лютага захаваецца вельмі халоднае надвор’е. Днём тэмпература паветра мінус 15–21°С, у асобных раёнах да мінус 23°С.

У суботу, 4 лютага, тэмпература паветра ноччу складзе мінус 22–29°С, па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 30–32°С; днём мінус 15–20°С; па паўднёвым усходзе ноччу мінус 16–21°С, днём мінус 10–14°С.

У нядзелю, 5 лютага, чакаецца невялікае аслабленне маразоў. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–22°С, па паўночным захадзе пры праясненнях да мінус 23–28°С, днём мінус 11–18°С; па паўднёвым усходзе ноччу мінус 9–14°С, днём мінус 5–10°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка прывёз аманскаму султану ліст ад свайго бацькі11

Для абароны амерыканскай авіябазы ў Саудаўскай Аравіі разгарнулі ўкраінскую антыдронавую сістэму1

«Хочам бачыць добрую волю і з іншага боку». Прэм'ерка Літвы сказала, калі палепшацца адносіны з Беларуссю7

Як прайшла Радаўніца ў вёсках, закінутых пасля чарнобыльскай катастрофы ФОТЫ5

На Брэстчыне па Мухаўцы пусцяць «Канарэйку»

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць