Учора, 9 лютага, з 13:25 да 14:09 быў зафіксаваны збой у працы канала сувязі, арганізаванага правайдарам міжнароднай аплатнай сістэмы Visa. А таксама, з 13:38 да 14:52 — па канале сістэмы МasterCard.
Як паведамляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр, каналы правайдараў адноўленыя, аднак усе праблемы яшчэ не вырашаныя.
Што тычыцца аперацый па картках сістэмы «БелКарт», то яны апрацоўваюцца ў штатным рэжыме.
Нагадаем, што ў мінулыя выхадныя таксама адзначаліся збоі ў працы банкаўскіх картак беларускіх банкаў.
Каментары