Свет55

Прыхільнікі Пуціна і расійская апазіцыя правялі ў Маскве аўтапрабегі

У цэнтры расійскай сталіцы праходзіць аўтамабільная акцыя «За сумленныя выбары», удзельнікі якой пратэстуюць супраць фальсіфікацыі вынікаў нядаўніх думскіх выбараў і патрабуюць сумленнага правядзення прэзідэнцкай кампаніі.

Дзясяткі аўтамабіляў з лозунгамі, белымі стужачкамі і белымі балонікамі рухаюцца па цэнтры Масквы і спрабуюць прайсці па колцавым маршруце вакол Крамля, паведамляе Расійская служба Бі-Бі-Сі.

Аднак паступаюць паведамленні, што маскоўская паліцыя ў некаторых выпадках блакуе рух удзельнікаў дэманстрацыі. У горадзе ўтварыліся заторы.

Між тым, маскоўскія праваахоўныя органы сцвярджаюць, што ў аўтапрабегу прымаюць удзел каля 150 аўтамабіляў, у тым ліку каля 100 машын з сімволікай і яшчэ 50 — без яе.

Дадзеныя аб колькасці удзельнікаў акцыі адрозніваюцца. РИА Новости перадае, што міма будынка агенцтва «за 10 хвілін праехалі каля трох дзясяткаў машын з белымі стужкамі і балонікамі, з налепкамі». Пры гэтым Асашыэйтэд прэс паведамляе пра «сотні» аўтамабіляў, якія прымаюць удзел у аўтапрабегу.

Некаторыя ўдзельнікі апазіцыйнай акцыі таксама паведамляюць пра затрыманні.

Карэспандэнт Расійскай службы Бі-Бі-Сі Кацярына Драбініна бачыла на ўнутраным боку Садовага кальца каля 50 аўтамабіляў з апазіцыйнай сімволікай. Пры гэтым рух на магістралі не быў парушаны.

Па назіраннях нашага карэспандэнта, сярод удзельнікаў аўтапрабегу было нямала ўладальнікаў дарагіх аўтамабіляў прэстыжных марак.

Начны прабег за Пуціна

У ноч з суботы на нядзелю прыхільнікі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Пуціна правялі агітацыйны аўтапрабег па Садовым кольцы.

Акцыя пад назвай «аВВтоParty», арганізаваная інтэрнэт-супольнасцю «Сетка прыхільнікаў Пуціна», стала адказам на аналагічнае мерапрыемства «антыпуцінцаў» у канцы студзеня.

Дадзеныя аб колькасці ўдзельнікаў адрозніваюцца. Ініцыятары кажуць аб пяці тысячах, паліцыя аб двух тысячах, карэспандэнты з месца падзей называюць лічбы ад 500 да тысячы машын.

Каментары5

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

Ад Baldur’s Gate 3 да Minecraft: з'явіўся сайт-каталог, дзе сабраны 180 відэагульняў па-беларуску5

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі8

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна10

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць