Культура33

Умова — абвяшчэнне духоўных, маральных, гуманістычных каштоўнасцей

Саўмін зацвердзіў палажэнне аб конкурсе кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў.

Саўмін Беларусі зацвердзіў палажэнне аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе кінапраектаў на вытворчасць нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў. Аб гэтым гаворыцца ў пастанове № 174 ад 24 лютага, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Конкурс праводзіцца

ў мэтах павышэння ролі нацыянальнай кінематаграфіі ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства, захавання і развіцця традыцый нацыянальнага кінамастацтва;
адбору кінапраектаў для вытворчасці нацыянальных фільмаў і фільмаў у рамках сацыяльна-творчых заказаў, што поўнасцю або часткова фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту; павышэння мастацкага ўзроўню фільмаў і іх відовішчнага патэнцыялу; стымулявання стварэння і развіцця недзяржаўных арганізацый кінематаграфіі; стымулявання сумеснай фільмавытворчасці; развіцця дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы кінематаграфіі.

Удзельнікамі конкурсу могуць выступаць арганізацыі кінематаграфіі Беларусі.
Яны павінны мець маёмасныя правы на кінапраекты, што прадстаўляюцца для ўдзелу. Арганізацыі, якія прадстаўляюць кінапраект на конкурс, бяруць на сябе абавязацельствы стварыць фільм самастойна або сумесна з іншым вытворцам фільма (прадзюсарам), а таксама забяспечыць яго папулярызацыю, у тым ліку за межамі краіны. Удзельнікі за свой кошт нясуць расходы на падрыхтоўку матэрыялаў, што прадстаўляюцца для ўдзелу ў конкурсе.

Ацэньвае кінапраекты і вызначае пераможцу (пераможцаў) конкурсу камісія, склад і палажэнне аб рабоце якой зацвярджаюцца Мінкультуры. Конкурс праводзіцца не менш як адзін раз у год у тэрміны, вызначаныя Мінкультуры. Ведамства зацвярджае пералік прыярытэтных тэм для вытворчасці фільмаў.

Склад конкурснай камісіі фарміруецца ў колькасці не менш як дзевяць чалавек.
У яе ўключаюцца прадстаўнікі Мінкультуры, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства фінансаў, тэлеканалаў, кінавідэапракату, дзеячы культуры і мастацтваў, іншыя зацікаўленыя. Пры неабходнасці да работы камісіі прыцягваюцца незалежныя эксперты. У выпадку калі ўдзельнік конкурсу (прадстаўнік удзельніка конкурсу) з’яўляецца членам камісіі, ён не можа ўдзельнічаць у абмеркаванні і прыняцці рашэння па прадстаўленаму ім кінапраекту.

Інфармацыя аб правядзенні конкурсу размяшчаецца не пазней як за месяц да пачатку яго правядзення на сайце Мінкультуры, у газеце «Культура», іншых друкаваных і электронных СМІ і змяшчае звесткі аб часе, месцы правядзення конкурсу, яго ўмовах, крытэрыях і парадку ацэнкі прадстаўленых удзельнікамі матэрыялаў, парадку і тэрмінах аб’яўлення вынікаў, а таксама іншыя неабходныя звесткі.

Да крытэрыяў ацэнкі кінапраекта

належаць: выкарыстанне новых арыгінальных творчых ідэй і задум, актуальнасць тэмы; мастацкая якасць літаратурнага сцэнарыя; сацыяльная значнасць кінапраекта, выхаваўчая накіраванасць, абвяшчэнне духоўных, маральных, гуманістычных каштоўнасцей;
стварэнне прывабнага іміджу Беларусі; абгрунтаванасць кошту фільма (расходаў на вытворчасць фільма); суадносіны долі выкарыстаных на вытворчасць фільма ўласных сродкаў удзельніка і (або) іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам краіны; прыцягненне да вытворчасці фільма іншых вытворцаў фільмаў (прадзюсараў); магчымасць рэалізацыі ў поўным аб’ёме мерапрыемстваў па папулярызацыі фільма, у тым ліку за межамі краіны, а таксама іншыя крытэрыі, якія характарызуюць эфектыўнасць кінапраекта.

Пры выбары кінапраекта перавага, як правіла, аддаецца тым, якія адпавядаюць названым крытэрыям ацэнкі кінапраекта і пераліку прыярытэтных тэм, зацверджаных Мінкультуры.

Пасля завяршэння канчатковага тэрміну прадстаўлення матэрыялаў для ўдзелу ў конкурсе старшыня камісіі вызначае час і месца правядзення яе пасяджэння.

Камісія ацэньвае прадстаўленыя на конкурс матэрыялы; пры неабходнасці запытвае ва ўдзельнікаў дадатковую інфармацыю, якая датычыцца растлумачэння прадстаўленых імі матэрыялаў; выбірае адзін або некалькі лепшых кінапраектаў; на працягу дзесяці рабочых дзён пасля прыняцця рашэння па выбару кінапраектаў паведамляе ўдзельнікам вынікі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР3

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

«Усведамляю, што магу стаць першай беларускай, якая наведае ўсе краіны свету». Падарожніца з Мінска размаўляе на 8 мовах і марыць пражыць 200 гадоў9

Мэр Вільні патлумачыў, што зменіцца для беларускай гімназіі пасля ўвядзення абавязку дзецям іншаземцаў хадзіць у літоўскамоўныя школы3

Украінскі камандзір прынізіў кіраўніцтва Расіі: запісаў відэа з цэнтра горада, які Масква абвясціла «вызваленым»3

ЦАХАЛ пацвердзіў, што загінула 70 тысяч жыхароў Газы. Гэта ў 50 разоў больш, чым ад рук ХАМАСа ў дзень атакі на Ізраіль11

Расія пачала выкарыстоўваць ва Украіне шахеды, падключаныя да Starlink. Што вядома і чаму гэта небяспечна1

« 3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят6

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам25

Вікторыю Кульшу вызвалялі з гіпсам на шыі: «Пералом пазванкоў — гэта вынік фізічнага гвалту ў калоніі»2

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР3

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць