1 сакавіка — прэзентацыя новай кнігі з «Калекцыі беларускай фантастыкі»
Кнігарня «Галіяфы» запрашае на прэзентацыю новай кнігі Алеся Бычкоўскага «Анамалія»
Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы «Ён прыйдзе апоўначы» і «Муары Лідлу». А разам з ім — захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам — «Хвалі. Бязмежная плынь» — для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.
У мерапрыемстве бяруць удзел: Серж Мінскевіч. Зміцер Вішнёў, Арцём Кавалеўскі, Юрась Барысевіч.
Прэзентацыя адбудзецца 1 сакавіка ў арт-галерэе «Падземка» (пр-т Незалежнасці, 43)
Пачатак, а 18-й гадзіне
Каментары