Грамадства2222

Жонка Каваленкі: «Сяргей слабее на вачах»

Чарговая спроба ўгаварыць мужа скончыць галадоўку не ўдалася.

Алена Каваленка 12 сакавіка выйшла з пакоя для спатканняў «Валадаркі» ў слязах. Яна кажа, што Сяргей выглядае яшчэ слабейшым, і гэта не дзіва, бо, паводле яе падлікаў, усяго муж галадае ўжо больш за 60 дзён: «Не збіраецца кідаць галадоўку, хоць ужо выглядае проста жахліва. Вельмі балюча на яго глядзець, бо яму ўжо цяжка і рухацца, і словы вымаўляць. Нават кожны крок даецца яму з цяжкасцю. Сказаў, што важыць 51 кілаграм, учора яго ўзважвалі. Тэмпература цела 35,2 градуса, гэта вельмі нізкая тэмпэратура. Ціск 60 на 90. Нешта яны там круцяць наконт шпіталізацыі — дакладна яму так і не прапаноўвалі шпіталізацыі. Адзін лекар сказаў, што ў яго ўсё нармальна, а другі выбег за ім, як яго павезлі, што трэба шпіталізацыя. Што яшчэ сказаць?

Мне балюча бачыць, як ён памірае, і сорамна за ўсіх нас, што мы нічога не робім.
Мне проста сорамна за нашу нацыю. А ягоныя патрабаванні застаюцца тыя самыя — ён патрабуе вызвалення, бо лічыць сябе невінаватым».

Паводле Алены Каваленкі, яе муж яшчэ цікавіцца навінамі ў сям’і і ў палітычным жыцці краіны. Найбольш Алену непакоіць тое, што ў мужа падае тэмпература цела — яшчэ ўчора было 35,7 градуса, цяпер — 35,2 градуса. Турэмныя лекары кажуць, што сочаць за станам галадоўшчыка, але Алена адзначае, што яму так і не робяць прамыванне страўніка, не ставяць кропельніцы. «Магчыма, чакаюць, пакуль страціць прытомнасць, тады пачнуць дзейнічаць», — мяркуе Алена Каваленка.

Намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі паведаміў, што падаваў у рэспубліканскую пракуратуру заяву з просьбай арганізаваць тэрміновую шпіталізацыю Сяргея Каваленкі: «Яны ў курсе сітуацыі. Дзяжурны пракурор абяцаў пакласці на стол генпракурору заяву.

Наша просьба простая: каб яго паклалі ў палату пад нагляд доктара.
Бо, не дай бог, здарыцца нейкі збой, то ці паспеюць зрабіць нейкія рэабілітацыйныя дзеянні ў дачыненні да Сяргея?»

Адказу ад пракуратуры Юрась Беленькі не мае. Таксама актывіст звяртаўся ў Беларускі Чырвоны крыж па тэрміновую дапамогу. «Мне адказалі, што прышлюць пісьмовы адказ», — кажа Юрась Беленькі.

* * *

Сяргей Каваленка асуджаны на 2 гады і месяц за парушэнне ўмоваў адбыцця «хатняй хіміі», якую ён атрымаў за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на ёлцы ў Віцебску.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?3

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

У Беларусі ёсць гарадскі пасёлак, дзе за год не было ніводнага вяселля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?3

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць