Надвор'е

У найбліжэйшыя суткі днём чакаецца не вышэй за плюс 5°С

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Па ўсходзе краіны, а днём і па заходняй палове Гродзенскай і Брэсцкай абласцей невялікія ападкі (снег, мокры снег, дождж). Па ўсходняй палове на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с, па ўсходзе месцамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1–7°С, днём мінус 1 — плюс 5°С.

У Мінску 15 сакавіка без ападкаў. Вецер паўночны, паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–5°С, днём плюс 1–3°С.

У наступныя двое сутак воблачна з праясненнямі. 16 сакавіка ноччу месцамі па заходняй палове, днём у асобных раёнах краіны невялікія ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночны з пераходам на паўднёва-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6 — плюс 1°С, па ўсходняй палове мінус 7–14°С,

днём ад мінус 1°С па ўсходзе да плюс 9°С па захадзе.

17 сакавіка ноччу ў паўночна-ўсходніх раёнах, днём месцамі па Віцебскай вобласці невялікія ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4 — плюс 3°С,

днём плюс 4–10°С, па паўднёвым захадзе да плюс 15°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску беларускія клубніцы прадаюцца ўжо ад 5 рублёў за кілаграм1

Сямейнай пары работнікаў дзіцячага садка далі за «здраду дзяржаве» і «кантрабанду зброі» 12 і 14 гадоў. Вось што кажуць сябры сям'і6

Упершыню за 23 гады на Краснай плошчы вырашылі не праводзіць святочны канцэрт да Дня Расіі9

21‑гадовы расійскі хакеіст выпадкова застрэліўся на вачах у дзеда. Пенсіянер не вытрымаў гора і забіў сябе5

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны24

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць