Грамадства1111

Еўракамісар Піебалгс: ЕС абяцае Мінску грошы, калі палепшаюць адносіны

«Ясна, што ў нас з Беларуссю палітычная праблема».

Еўрасаюз гатовы выдзеліць Беларусі вялікія сродкі ў выпадку, калі адносіны палепшаюць, заявіў латвійскай газеце «Diena» еўракамісар па пытаннях развіцця Андрыс Піебалгс.

«Ясна, што ў нас з Беларуссю палітычная праблема», — цытуе Піебалгса сайт delfi.lv.

«У Беларусь можна прыцягнуць значна болей грошай, чым у любую з маіх афрыканскіх краін-кліентак. Праблема менавіта ў палітычных адносінах, бо аб’ём грошай, які можна выдзеліць Беларусі, значна вышэйшы, чым, напрыклад, Эфіопіі», — заявіў еўракамісар.

Піебалгс кажа, што ЕС вымушаны прымаць жорсткія захады супраць кіраўніцтва Беларусі і набліжаных да яго бізнэсоўцаў, бо палітычны кампраміс з імі немагчымы.

«Калі Беларусь вырашыць змяніць палітыку, ЕС, хутчэй за ўсё, вырашыць скасаваць санкцыі. Трэба разумець, што ў Беларусі адбываюцца цяжкія парушэнні правоў чалавека. У ЕС няма выбару», — падкрэсліў Піебалгс.

23 сакавіка Рада ЕС чарговы раз пашырыла візавыя і эканамічныя санкцыі супраць Беларусі. У абноўленым «чорным сьпісе» ЕС цяпер 243 прыватныя асобы і 32 прадпрыемствы Беларусі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага20

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

Вызначылася першая пара, што згуляе паміж сабой у плэй-оф на мундыялі

«За адзін праект адных узнагародзілі, а мяне пазбавілі льготы». Абітурыент БДУІР паскардзіўся на рашэнне Мінадукацыі

У Краснадарскім краі трэці раз за месяц атакавана і гарыць нафтабаза ў станіцы Палтаўская

Трамп заявіў, што Зяленскі даволі добра спраўляецца ў вайне з Расіяй6

У Кітаі прэзентавалі першы ў свеце самаходны ўнітаз, які можа перамяшчацца па доме

Зборная Паўднёвай Афрыкі ўпершыню ў гісторыі выйшла ў плэй-оф чэмпіянатаў свету1

У Венесуэле адбыліся магутныя землятрусы

Канада і Швейцарыя выйшлі ў плэй-оф мундыялю напрамую, Боснія і Герцагавіна захоўвае шанцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага20

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць