Усяго патроху

Уводзіцца забарона на лоўлю судака

У найбольш масавых месцах нерасту судака 1 красавіка забараняецца аматарская лоўля гэтай рыбы і выкарыстанне спінінга. Адпаведная пастанова прынята Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, паведаміла начальнік аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю — прэс-сакратар Мінпрыроды Алена Пенязь.

Забарона будзе дзейнічаць да 30 мая. Яна выклікана жаданнем прадухіліць урон папуляцыі судака, які наносіць рыбная лоўля ў перыяд нерасту. Ахоўваючы ікру і лічынак ад ворага, судак актыўна кідаецца на любы прадмет, які з’яўляецца каля гнязда, у тым ліку на блешні. У выніку вытворцы судака траўмуюцца і не могуць актыўна ахоўваць ікру і малявак, смяротнасць асобінаў гэтага віду павялічваецца.

Забарона на аматарскую лоўлю судака і аматарскае рыбалоўства з выкарыстаннем спінінга ўстаноўлена,
у прыватнасці, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці на працягу 2,5 км уверх па Мікашэвіцкім канале ад месца яго ўпадзення ў раку Прыпяць і на Прыпяці на адлегласці 500 м уверх і ўніз па цячэнні ракі ад месца ўпадзення ў яе Мікашэвіцкага канала.

У Гродзенскім раёне аматарская лоўля рыбы забаронена на Аўгустоўскім канале ад шлюза каля вёскі Немнава да месца ўпадзення канала ў раку Нёман; у пойменных вадаёмах Нёмана, такіх як Келбаская затока каля вёскі Келбаскі і Беражанская затока каля вёскі Беражаны. У Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці закрыты для рыбалоўства пойменныя вадаёмы ракі Нёман: возера Стары Нёман-1 каля вёскі Харціца, возера Вінабойскае і возера Новае блізу вёскі Навінка, затон без назвы каля вёскі Дубна.

У Магілёве і Магілёўскім раёне — на ўчастку ракі Дняпро і сумежных пойменных вадаёмах у межах ад водазабора ТАА «Магілёўскі аўтамабільны завод імя Кірава» да вусця ракі Дзебра.

Як адзначыла Пенязь, названыя ў пастанове ўгоддзі з’яўляюцца месцамі найбольш масавага нераставання судака. Тут штогод у перыяд вясновага нерасту збіраецца вялікая колькасць рыбаловаў, якія масава вылоўліваюць судака і тым самым падрываюць папуляцыю гэтага віду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

Беларусь замятае снегам ФОТЫ4

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць