Меркаванні7171

Небяспечная з’ява

Крытыка «канцэпцыі» Тараса выклікала абвіначванні ў «савецкім» стаўленні да партызанскага руху. Сяргей Ваганаў адказвае Дзянісу Рабянку.

Папраўдзе, мне не хацелася б працягваць дыскусію вакол «творчага метада» і «канцэпцыі» Анатоля Тараса. У рэшце рэшт, усё, што я меўся сказаць, сказаў. Але, відаць, не ўсё, калі нават такі ўдумлівы чытач, як Дзяніс Рабянок, угледзеў у маіх нататках зусім не тое, чаму яны былі прысвечаны. Я не схільны вінаваціць у гэтым сп. Рабянка ды іншых крытыкаў маёй пазіцыі, якую, магчыма, я сфармуляваў недакладна.

І ўсё ж лічу, што трэба ўважліва чытаць тое, што напісана. Інакш мой апанент, як і некаторыя папярэднія чытачы, не сцвярджаў бы, што нагодай для ўзгаданых нататак «стала чарговая кніжка серыі аўтарства Сяргея Захарэвіча «Партизаны СССР. От мифов к реальности»…

Нагодай стала не кніжка, а «канцэпцыя», выкладзеная Анатолем Тарасам у інтэрв’ю інтэрнэт-газеце «Салідарнасць». У якім, нагадаю, усё пра гэтую кніжку ён сказаў сам: «…пабудавана на выкарыстанні ўжо надрукаваных матэрыялаў… у іншых кнігах, у часопісных артыкулах, у газетах, у інтэрнэце… Новай з’яўляецца толькі аўтарская канцэпцыя, на падставе каторай гэтыя матэрыялы зведзены разам…» А цяпер адкажыце, калі ласка:

якая ж гэта «невядомая гісторыя», што будуецца на «выкарыстанні ўжо надрукаваных матэрыялаў»? І якая ж гэта «новая канцэпцыя» — сабраць пад адну вокладку аднабакова і тэндэнцыйна падабраныя звесткі пра «савецкіх партызан», а потым з выглядам адкрывальніка сцвярджаць, што «ўся гісторыя партызанскага руху СССР — адзін вялікі міф».
Шкада, што сп. Рабянок не заўважыў майго каментара: «Менавіта так — «уся» і «адзін».

Не, паважаныя чытачы, не ўся…

Я не ведаю, чаму А.Тарас лічыцца — ці ён сам сабе лічыць — гісторыкам. Каб ён займаўся толькі папулярызацыяй гістарычных ведаў, абмяжоўваўся складаннем ды выданнем адпаведных зборнікаў, ягоная дзейнасць была б, магчыма, карыснай. Але, карыстаючыся здабыткамі працы вядомых і паважаных гісторыкаў, не маючы нічога здабытага самастойна, ён намагаецца выбудоўваць уласныя «канцэпцыі», піярыць іх, раздаючы інтэрв’ю і ствараючы, між іншым, сабе імя сур’ёзнага навукоўцы. Мімаволі аўтарства ягоных выданняў атаясамліваецца з іх складальнікам, які, паўтаруся, выкарыстоўвае аўтарытэтныя імёны для сваіх спекулятыўна-кан’юнктурных эксперыментаў.

Ці не тое самае робіць Тарас з балючай партызанскай тэмай? Настрыгае з розных выданняў здабытыя з цягам часу сапраўднымі гісторыкамі ды краязнаўцамі праўдзівыя звесткі, ператварае ўжо вядомае ў быццам бы невядомае і выбудоўвае быццам бы новую, незалежную, так бы мовіць, «канцэпцыю», спекулюючы на безумоўной чытацкай цікавасці да гісторычных падзей.

Гэты «творчы метад» тычыцца не толькі апошняй кнігі. Мне ўжо даводзілася аналізаваць яго зборнік ««История имперских отношений. Беларусы и русские». Амаль кожны раздзел гэтага зборніка суправаджаецца ўласнымі навязлівымі каментарамі кшталту такога: «…примеры показывают диапазон выбора белорусов: если они не принимают национальной белорусской самоидентификации, то автоматически оказываются в лагере воинствующих московских империалистов».

Камусьці, магчыма, падабаецца такі «аўтаматызм».

Я ж лічу яго прымітыўнай кан’юнктуршчынай, якая не толькі выпустошвае карыснасць раскіданых па старонках ягоных выданняў гістарычных звестках і сюжэтаў, разбурае сапраўдную неабходнасць разабрацца з прапагандысцкай міфалогіяй, але і ўтварае замест яе іншую, спакушаючы чытача прымітывам.

Няцяжка здагадацца, чаму крытыка партызанскай, так бы мовіць, «канцэпцыі» Тараса і ягонага «метаду» выклікала вялікую колькасць абвіначванняў у «савецкім» стаўленні да партызанскага руху. У адных, праўда, як і ў сп. Рабянка, яны вынікаюць з гістарычнай памяці і сапраўднай цікавасці да гісторыі, у іншых — з народжанай, лічу, комплексам нацыянальнай непаўнавартасці агрэсіўнасці да іншадумцаў. Нічога добрага ў гэтым няма — ні годнасці, ні самапавагі, ні гісторыі, ні памяці, ні культуры…

Але незалежна ад таго, чым выкліканы гэтыя абвінавачванні, я не лічу неабходным іх абвяргаць. Не толькі таму, што яны беспадстаўныя. Не хочацца збочваць з галоўнага — з небяспекі, якую ўяуляе сабой палітычная кан’юнктура.

Надаючы сабе прыстойны выгляд быццам бы навуковасці, яна насамрэч стымулюе ў грамадстве ваяўнічую агрэсію, жаданне доўжыць гістарычныя разборкі замест таго, каб яднаць яго на падставе праўды, каб з пачуццём нацыянальнай годнасці рабіць з трагічнай беларускай гісторыі карысныя і ўсеабдымныя высновы для сучаснасці і, галоўнае, для будучыні.

Сяргей Ваганаў

Каментары71

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў12

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў

Усе навіны →
Усе навіны

Шэф-кухар. Што вядома пра расіяніна, арыштаванага ў Францыі за падрыхтоўку чагосьці жахлівага падчас Алімпіяды4

Галоўнакамандуючы УСУ расказаў пра перавагу Расіі ў тэхніцы і акрэсліў, што рабіць украінцам3

Лукашэнка папрасіў не называць яго гаспадзінам16

Галоўнакамандучы УСУ: Ва Украіны ёсць план вяртання Крыма, і гэта рэалістычна4

Сур'ёзна? Алімпійцы будуць плаваць у Сене? Насамрэч, афігенны праект адраджэння ракі8

Панядзелак стаў самым гарачым днём у гісторыі назіранняў

«Востраў чысціні» канчаткова ліквідуецца1

Былую жонку спевака Руслана Мусвідаса таксама судзілі за пратэсты

Палітвязень Дзяніс Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць спёку: Ніякіх выхадаў у цяпліцу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў12

Уладзімір Караткевіч. Як яму ўдалося застацца несавецкім і не скурвіцца? Ён дорага заплаціў

Галоўнае
Усе навіны →