Усяго патроху

Дырэктарам «Альфа-радыё» Рыбакова пакуль не прызначылі

Кантракт з Ягорам Рыбаковым не падпісаны.

Інфармацыя аб прызначэнні экс-кіраўніка Белтэрадыёкампаніі Ягора Рыбакава дырэктарам «Альфа-радыё» не адпавядае рэчаіснасці. У размове з Еўрарадыё выканаўца абавязкаў дырэктара радыёстанцыі Яўген Урыўскі назваў гэта чуткамі, якія, тым не менш, маюць пэўныя падставы.

«Не прызначаны гэты чалавек. Такое казалі (Аб прызначэнні Ягора Рыбакова на пасаду дырэктара), у тым ліку і мне казалі, але пакуль што — не. Дакументальна пакуль што нічога не замацавана: дырэктар не прызначаны, кантракт з ім не падпісаны».

Калі справа дойдзе да падпісання кантракту з новым дырэктарам і ці дойдзе ўвогуле, суразмоўца не ведае.

***

Пасаду старшыні Белтэлерадыёкампаніі Ягор Рыбакоў атрымаў адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2001 года.

У 2005 годзе Вярхоўны суд асудзіў яго на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Рыбакова абвінавацілі ў атрыманні хабару, а таксама выкарыстанні службовага становішча з мэтай легалізаваць сродкі, атрыманыя незаконным шляхам.

У лютым 2010 года экс-кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі датэрмінова выйшаў з-за кратаў. У калоніі Рыбакоў узначальваў тэлестудыю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі33

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon27

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць