Жарт пра фалісіфікацыі на з'ездзе АГП падалі як сапраўдную інфармацыю.
У эфіры выніковай перадачы «Контуры» на тэлеканале АНТ выйшаў вялікі сюжэт на тэму еўрапейскіх санкцый, а таксама ўплыў на іх прыняцце апазіцыі. Была агучана інфармацыя аб пралетарскіх пазовах супраць Віктара Івашкевіча і Дзмітрыя Уса. Івашкевіч быў, дарэчы, названы адным з лідарам БНФ, хоць такім ужо не з’яўляецца, а часцей прадстаўляе ці «Еўрапейскую Беларусь», ці «Беларускі рух».
Сярод іншага быў працытаваны ўрывак з артыкула на сайце газеты «Товарищ» (camarade.biz). У артыкуле сцвярджалася са спасылкай на Сяргея Калякіна, Аляксея Янукевіча, Дзяніса Садоўскага, што Анатоль Лябедзька не перамог на выбарах старшыні АГП. Агульны мэсідж журналіста Жана Содэля быў наступным: маўляў, абвінавачваеце ўлады ў фальсіфікацыях, а самі «нячыстыя».На сайце camarade.biz гэты артыкул з’явіўся 1 красавіка, пад гэтым матэрыялам ёсць спасылка, дзе гаворыцца, што матэрыял жартаўлівы. Тым не менш, карэспандэнты АНТ вырашылі скарыстаць яго ў сваіх мэтах, без усялякіх спасылак на жарт.
Каментары