Грамадства44

Віцебскія медыкі просяць павышэння заробку

Пленум Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя прыняў зварот у Савет Міністраў і сваё галіновае міністэрства. Віцебскія медыкі просяць павышэння зарплаты.

Сярэдні заробак работнікаў аховы здароўя Віцебскай вобласці за студзень-люты склаў 2,5 мільёна рублёў. Пры гэтым калі сярэдняя зарплата ўрачоў 4,4 мільёна (500 даляраў), то ў сярэдняга медперсаналу — усё тыя ж 2,5 мільёна, а ў абслугоўваючага персанала і таго менш. І гэта нягледзячы на ​​тое, што з 1 студзеня тарыфныя стаўкі былі істотна павышаны, а ўказ Лукашэнкі № 29 дазволіў значна павысіць заробак медсёстрам. Аднак цяпер аказалася, што пасля паўстала дыспрапорцыя ў аплаце працы кваліфікаваных і некваліфікаваных работнікаў. І аклад работніка без спецыяльнай адукацыі і падрыхтоўкі, але са стажам працы ў галіне, крыху вышэйшы, чым аклад спецыяліста з вышэйшай немедыцынскай ці сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

Пленум Віцебскага абкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя звярнуўся ва ўрад з прапановай павысіць тарыфныя аклады ўрачам незалежна ад кваліфікацыйных катэгорый, якія ажыццяўляюць высокатэхналагічныя і складаныя медыцынскія ўмяшанні і інтэнсіўную тэрапію пацыентаў пасля такіх аперацый. Віцебскія медыкі таксама лічаць, што ў цэлым па краіне наспела неабходнасць кардынальнай змены падыходаў да аплаты працы медработнікаў з улікам дыферэнцыраванай ацэнкі складанасці, кваліфікацыі, характару, інтэнсіўнасці, выніку і якасці іх працы.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко5

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

Спікер парламента Славеніі паабяцаў рэферэндум аб выхадзе краіны з НАТА8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць