Здарэнні1111

Намесніка старшыні Маскоўскага райвыканкама Мінска вінавацяць у татальнай карупцыі

Следчы камітэт заканчвае расследаванне знакавай крымінальнай справы.

У канцы студзеня Следчы камітэт паведаміў пра завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.

Як паведаміў аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК, справа была заведзеная па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

«Следчыя сцвярджаюць, што чыноўнік неаднаразова атрымліваў хабар ад прадпрымальнікаў, у тым ліку ў буйным памеры, за вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю», — растлумачылі ў камітэце.

У СК пакуль не раскрываюць усіх падрабязнасцяў справы, але першыя вынікі расследавання з вельмі наглядна дэманструюць узровень карупцыі ў Адміністрацыі Маскоўскага раёна.

Затрыманы — Дзмітрый Яноўскі, які некалькі гадоў займаў пасаду першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна і курыраваў пытанні эканомікі, гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, занятасці насельніцтва, выплаты заробкаў, прадпрымальніцкай дзейнасці, рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання, інвестыцый, сістэмы аховы працы.

Карупцыйная дзейнасць падазраванага, якую яшчэ трэба будзе даказаць у судзе, датычыла ў асноўным прадпрымальніцкай дзейнасці ў раёне.

Следчыя сцвярджаюць, што грошы чыноўніку плацілі літаральна за ўсё.
Няважна, чым хацелі займацца на тэрыторыі раёна прадпрымальнікі — ім у любым выпадку трэба было плаціць.

Акрамя эпізодаў з атрыманнем буйных сум за вырашэнне сур’ёзных пытанняў у справе прысутнічаюць дробныя, але вельмі паказальныя карупцыйныя праявы.

Так, паводле дадзеных следства, чыноўнік, які займаў такі высокі пост, не грэбаваў браць з прадпрымальнікаў па 100 даляраў нават за права рэалізацыі ёлак напярэдадні Новага года.
Фактычна падазраваны ўсе прадпрымальніцкія пытанні раёна прапускаў праз сваю кішэню. Усе плацілі, хто 100, хто 200 даляраў, а хто і значна вышэйшыя сумы. Карупцыйная справа была пастаўленая на паток.

Самае цікавае, што дадзеная практыка вялася не месяц і не два, а гады. Пра яе было вядома многім, але такая практыка ўсіх задавальняла. Цяпер Следчы камітэт спрабуе разабрацца з гэтай справай і выявіць усіх датычных да карупцыйнай схемы, але поспех расследавання будзе істотна залежаць ад жадання прадпрымальнікаў ісці на кантакт са следствам.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперты папярэджваюць пра ўсплёск амаль невылечнай інфекцыі з цяжкай дыярэяй, якая перадаецца палавым шляхам7

Мадзяр расказаў, чаму Украіна не б'е па Крымскім мосце7

«Чакаюць трагедыі?» Кіроўцы б'юць трывогу праз стан моста цераз Случ паміж Мікашэвічамі і Жыткавічамі1

«Мёд для вушэй». Беларускамоўны ліфт у Мінску выклікаў фурор3

Расійская нафтаперапрацоўка абвалілася да мінімуму з 2005 года

У Гродзенскім заапарку альпака катае на спіне дагестанскае тураня ВІДЭА

Макрон паабяцаў даць Украіне ліцэнзію на выраб французскіх ракет

Былога прэзідэнта Ірана арыштавалі за супрацу з «Масадам» — The New York Times4

У Віцебску разыгралася непагадзь, пацярпеў нават помнік Леніну ФОТЫ і ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА8

Арына Сабаленка выйшла да мінчукоў у атачэнні васьмі ахоўнікаў ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць