Забалоцец: У доўгатэрміновай пэрспэктыве інтарэсы Беларусі зьвязаны з адзінай Эўропай
Беларусь пазітыўна ставіцца да фарміравання аб’яднанай Еўропы. Пашырэнне ЕС будзе мець значнае пазітыўнае ўздзеянне на Беларусь. Аб гэтым заявіў сёння намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў беларускага парламента Сяргей Забалоцец на адкрыцці семінара «Вывучэнне магчымасцей для Рэспублікі Беларусь у рамках Еўрапейскай палітыкі суседства». Мерапрыемства праходзіць у Мінску. Яно арганізавана дэлегацыяй Нацыянальнага сходу Беларусі ў ПА АБСЕ сумесна з рабочай групай ПА АБСЕ па Беларусі.
Паколькі ў Беларусі эканоміка экспартаарыентаваная, цесныя эканамічныя кантакты з Еўрасаюзам маюць усё большае значэнне для Беларусі. «Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, мы бачым шанц інтэнсіўнага ўзаемадзеяння з аднаго боку з Расіяй, а з другога боку з ЕС. Мы хочам, каб граніца з Еўрасаюзам нас аб’ядноўвала, а не раз’ядноўвала», — сказаў Сяргей Забалоцец.
Беларускі палітык лічыць, што толькі ўзаемныя сустрэчы, пошук кампрамісаў ёсць рух наперад. На яго думку, неабходна весці пошук не проста агульных падыходаў, а рэалізоўваць канкрэтныя праекты па супрацоўніцтву. Ён дадаў, што семінар, які праходзіць у Мінску, — чарговы крок у развіцці ўзаемадзеяння паміж беларускімі і еўрапейскімі парламентарыямі.
Знешняя палітыка Беларусі шматвектарная. Наша дзяржава міралюбная і зацікаўлена ў супрацоўніцтве з усімі краінамі, у тым ліку і з суседзямі ў Еўропе. «У доўгатэрміновай перспектыве інтарэсы Беларусі непарыўна звязаны з фарміраваннем адзінай Еўропы», — падкрэсліў віцэ‑спікер.
Сяргей Забалоцец адзначыў, што сёння, «на жаль, у ЕС склаліся адарваныя ад рэчаіснасці стэрэатыпы Беларусі», іх неабходна разбураць.
«Мы, можа быць, не прыйдзем сёння да згоды па ўсіх пытаннях, але беларускія парламентарыі маюць намер прадоўжыць шукаць шляхі дыялога з еўрапейскімі калегамі», — рэзюмаваў Сяргей Забалоцец.
-
Бабарыка: Да свайго вызвалення я ўвогуле не бачыў Івана Краўцова. Не ведаю, што ён рабіў
-
Вызваліўся адзін з пачынальнікаў беларускамоўнага ЖЖ Іван Марозаў — гэта быў яго другі палітычны тэрмін
-
Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень
Цяпер чытаюць
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары