Свет11

«Што з табою здарылася, Асма? Спыні свайго мужа» — відэа

Жонкі дыпламатаў ААН выклалі на YouTube ролік для жонкі Башара Асада.

Жонкі прадстаўнікоў Германіі і Вялікабрытаніі пры ААН запісалі відэазварот да жонкі прэзідэнта Сірыі Башара Асада Асмы, у якім заклікалі яе «спыніць свайго мужа і яго прыхільнікаў», паведамляе CNN. Ролік з зваротам выкладзены на YouTube.

У звароце Хуберт фон Фосс-Вітыг і Шыла Лаял Грант параўноўваюць паводзіны першай лэдзі Сірыі і дзеянні маці, якія страцілі дзяцей у ходзе ўзброенага супрацьстаяння урадавых войскаў і апазіцыі, што доўжыцца ўжо больш года.

«Некаторым жанчынам важны іх стыль, а некаторым важны клопат пра свой народ»,
 — заяўляюць аўтары звароту, чаргуючы выявы Асмы Асад і кадры сірыйскіх жанчын з дзецьмі на руках.

«Што з табой здарылася, Асма? <…> Выкажы сваё меркаванне проста зараз, спыні свайго мужа і яго прыхільнікаў, хопіць стаяць у баку. Нікому не важны твой імідж, важныя твае ўчынкі»,
 — заявілі ў звароце фон Фос-Вітыг і Грант.

Асма Фаваз аль-Ахрас нарадзілася і доўгі час жыла ў Вялікабрытаніі. Яна выйшла за Башара Асада ў 2000 годзе, праз некалькі месяцаў пасля таго, як ён заняў пасаду прэзідэнта Сірыі.

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у лютым 2012 паведамляў пра гібель у Сірыі з пачатку канфлікту ў сакавіку 2011 года сотняў дзяцей. Усяго, па дадзеных ААН, за гэты час загінулі каля 9 тысяч чалавек.

Каментары1

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць