Грамадства11

Прысуды Лябедзьку, Калякіну і Атрошчанкаву пакінутыя без зменаў

Віцебскі абласны суд пакінуў без змяненняў прыгаворы лідару Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолю Лябедзьку, лідару партыі левых «Справядлівы свет» Сяргею Калякіну і прэс-сакратару кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандру Атрошчанкаву.

У ноч з 27 на 28 сакавіка апазіцыйныя палітыкі былі знятыя з цягніка Мінск — Масква ў Оршы. Яны накіроўваліся ў Маскву, каб адтуль вылецець у Брусель, дзе ў іх былі запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі ЕС. Суд, які адбыўся ў Оршы 29 сакавіка, прызнаў палітыкаў вінаватымі ў дробным хуліганстве па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і аштрафаваў кожнага на 350 тыс. рублёў. Увесь час да суда апазіцыянеры правялі ў мясцовым ізалятары часовага ўтрымання. Пры затрыманні ў палітыкаў адабралі пашпарты і пасля суда не вярнулі. Лябедзька, Калякін і Атрошчанкаў напісалі заявы аб распачынанні крымінальнай справы па факце крадзяжу пашпартоў, а таксама касацыйныя скаргі на затрыманне і прыгавор Аршанскага суда ў Віцебскі абласны суд.

«Рашэнне прадказальнае, і я не спадзяваўся ні на што іншае, — заявіў БелаПАН Атрошчанкаў. — Зразумела, што ніякага незалежнага суда ў нас няма. Нават да разгляду нашай касацыйнай скаргі, гэта значыць да ўваходжання прыгавору ў сілу, нас уключылі ў спіс невыязных з Беларусі, у чым я пераканаўся, калі 11 красавіка мяне зноў знялі з цягніка, на якім я ехаў у Літву. Я магу толькі чарговы раз адзначыць, што гэта поўная беззаконнасць».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага29

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага

Усе навіны →
Усе навіны

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі2

КНДР зарабіла дзясяткі мільярдаў даляраў на вайне Расіі супраць Украіны4

DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння6

У Мінску жорстка пакаралі забойцаў кіргізскага крымінальнага аўтарытэта

Загінула 18‑гадовая Кацярына Садоўская, дачка маладзечанскай актывісткі Алесі Садоўскай6

Расійскім ударам пад Кіевам забіла бабулю, дзеда і трохгадовага ўнука

На мінскім пляжы за крадзяжы затрымалі юных «фокуснікаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага29

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць