Грамадства44

21 красавіка: беларускі інтэрнэт-суботнік у Вікіпэдыі

Сайт «Беларусы ў Вялікай Брытаніі» і Беларуская каталіцкая місія ў Англіі запрашаюць усіх ахвотных на Суботнік для Беларусі

Сайт «Беларусы ў Вялікай Брытаніі» і Беларуская каталіцкая місія ў Англіі запрашаюць усіх ахвотных на Суботнік для Беларусі. Гэта будзе добрай нагодай сабрацца беларусам і нашым сябрам дзеля стваральнай працы на карысьць роднай культуры.

Тэма дня — Беларусь у Вікіпэдыі.

Вікіпэдыя цяпер — асноўная крыніца першапачатковых ведаў для вельмі многіх людзей у сьвеце. Беларуская прысутнасьць там параўнальна малая і часта — вельмі тэндэнцыйная. Каб крыху выправіць сытуацыю, мы будзем напаўняць Вікіпэдыю зьвесткамі пра Беларусь і беларускай мовай.

Пачатак, а 10-й раніцы па Лёндане (12:00 па Менску) у Marian House (Holden Avenue, N12 8HS; Woodside Park Underground Station). Першай справай мы навучымся рэдагаваць Вікіпэдыю. Потым будзе час кожнаму вырашыць, пра што пісаць. Гэта могуць быць гістарычныя асобы, помнікі архітэктуры, стравы, паняткі з самых росных галінаў ведаў… Для гэтага побач — Скарынаўская бібліятэка з найвялікшым па-за межамі краіны зборам беларусістыкі.

Галоўная ўмова дня: пісаць па-беларуску (тарашкевіцай ці школьным правапісам) на любую тэму ці на любой іншай мове — пра Беларусь.

Пасьля абеду мы працягнем рэдагаваць Вікіпэдыю: кожны самостойна ці разам з іншымі — каму як прасьцей і цікавей. Недзе каля 16-й гадзіны мы падвядзем вынікі і разыйдземся.

Не спазьняйцеся —

першую гадзіну мы аддамо правілам Вікіпэдыі, іх трэба ведаць.
Вазьмеце з сабой ноўтбук ці tablet device, wi-fi будзе. Прынясеце таксама чаго-небудзь на абед, для супольнага стала. Каву й гарбату зробяць арганізатары.

Калі жадаеце далучыцца да суботніка, напішыце арганізатарам — [email protected] або тут ў камэнтарах на сайце.

Калі ня можаце далучыцца да нас у Лёндане, зрабіце эта праз Скайп! Падрабязнасьці апублікуем пазьней на belarusians.co.uk і ў Фэйсбуку.

Падзея на Facebook: https://www.facebook.com/events/253300591416964/

Пытаньні і Адказы пра Суботнік: http://belarusians.co.uk/tag/суботнік/

Каментары4

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў2

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць